Крысціна Гершэўска-Дубік (1926-2016)
Польская паэтка і педагог.
Нарадзілася 15.05.1926 у Шчучыне.
У 1944 годзе з сям'ёй пераехала ў Польшчу.
Скончыла педагагічны ліцэй ў Вацлаўку.
Аўтарка 6 зборнікаў вершаў: «Забытыя вершы», «Вяртанне да настальгіі», «Напісанае ўначы», «Зязюліны гнёзды», «Затрымаць час», «Вершы са старой шуфляды».
У 2011 годзе за сваю творчасць была ўзнагароджана Залатым Крыжам Заслугі.
У 2013 годзе атрымала званне Ганаровага грамадзяніна гміны Волін.
Памерла 14.12.2016.