Зігмунд Эдуардавіч Гедрэвіч
Урач-анколаг, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 14.02.1951.
Скончыў Жалудоцкую сярэднюю школу.
У 1977 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Пасля завяршэння інтэрнатуры працаваў урачом-хірургам Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера.
У 1994 годзе абаранііў кандыдацкую дысертацыю.
Аўтар 67 навуковых прац, 2 вынаходніцтваў.
У 1998 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.
З 2000 па 2011 год з'яўляўся галоўным урачом Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, галоўным анколагам горада Мінска.
Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання.
Узнагароджаны медалямі «За воинскую доблесть», «За труд во имя жизни», знакам «Выдатнік аховы здароўя».