Жанна Міхайлаўна Галанава (Бізук)
Навуковец, педагог, кандыдат псіхалагічных навук.
Нарадзілася 24.01.1974 у Шчучыне.
У 1991-1996 гадах навучалася ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
У 2000 годзе скончыла магістратуру пры БДПУ.
З 2005 года працуе выкладчыкам на кафедры прамысловага маркетнгу і камунікацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Займаецца даследаваннямі ў галіне псіхалагічнага забеспячэння маркетынгавай дзейнасці; вывучэннем псіхатэхналогій маркетынгу інавацый.