Фердынанд Міхайлавіч Гайдук (1940-2011)
Доктар медыцынскіх навук. Заслужаны дзеяч аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 27.03.1940 у вёсцы Шалькаўшчына (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскую медвучэльнь, якую скончыў у 1958 годзе.
У 1962-1968 гадах навучаўся ў Мінскім медыістытуце.
У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Цягам 15 гадоў выконваў абавязкі галоўнага пазаштатнага дзіцячага псіхіятра Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
У 1993 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Аўтар больш чым 160 навуковых публікацый, у тым ліку 4 навучальных дапаможнікаў.
Памёр 25.08.2011 у Мінску.