Уладзімір Іванавіч Ваўчок (1939-2012)
Беларускі спартсмен, майстар спорту па вольнай барацьбе. Суддзя. Заслужаны трэнер БССР.
Нарадзіўся 02.04.1939 у вёсцы Красляне (цяпер – Шчучынскі раён).
З сялянскай сям'і. Скончыў 7-годку ў вёсцы Дэмбрава, вучэльню механізацыі сельскай гаспадаркі ў вёсцы Мураванка Гродзенскага раёна.
У 1957-1958 гадах працаваў па спецыяльнасці на цалінных землях Казахстана.
Падчас службы ў арміі захапляўся вольнай барацьбой. Пачаў выступаць на спаборніцтвах. Атрымаў званне майстра спорту.
У 1967 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.
З 1967 працаваў у Лідзе трэнерам па вольнай барацьбе ў спартыўных таварыствах, з 1985 года – у дзіцячай спартыўнай школе.
Падрыхтаваў 42 майстроў спорту СССР па вольнай барацьбе.
Суддзя рэспубліканскай катэгорыі па вольнай барацьбе.
Памёр 12.04.2012 у Лідзе.