Міхась Васілёк (Міхаіл Восіпавіч Касцевіч) (1905-1960)
Беларускі паэт, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.
Нарадзіўся 14.11.1905 у вёсцы Баброўня (на мяжы сучасных Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў).
Падчас Першай усясветнай вайны сям'я эвакуавалася ўглыб Расіі.
У 1921 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Казлове.
У 1922 годзе Касцевічы вяртаюцца на радзіму. Міхась уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.
У 1926-1928 гадах служыў у польскім войску у Гродне.
У 1929 годзе ў Вільні выйшаў першы зборнік паэзіі «Шум баравы». Наступны зборнік «З сялянскіх ніў» убачыў свет у Вільні ў 1937 годзе.
У 1939 годзе Міхась быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 года вярнуўся з палону ў родныя мясціны, дзе ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.
Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» і абласной газеце «Гродзенская праўда».
У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Памёр 03.09.1960. Пахаваны ў Гродна.