Уладзімір Гаўрылавіч Васько
Беларускі пісьменнік і паэт, педагог.
Нарадзіўся 02.01.1937 у вёсцы Ліпічанка (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Орлеўскую сярэднюю школу.
Выпускнік Гродзенскага педагагічнага інстытута.
Працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы ў Дзятлаўскім раёне, у Дзятлаўскай і Лідскай раённых газетах.
Жыве ў Лідзе. Узначальвае Лідскае літаратурнае аб'ядненне «Суквецце».
З 2007 года сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Піша вершы і прозу. Друкуецца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах.
Аўтар зборнікаў вершаў «Прасветленасць» (1981), «На схілах берагоў» (1997), кніг прозы «Лясная рапсодыя» (2013), «Зігзагі лёсу» (2017).