Баляслаў Станіслававіч Вайцяшэнка
Беларускі навуковец і педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Нарадзіўся 01.06.1949 у вёсцы Малявічы (зараз – Шчучынскі раён).
У 1966 годзе скончыў Каменскую сярэднюю школу.
У 1970 годзе скончыў гандлёва-эканамічны факультэт БДУ.
Пасля службы ў войску паступіўу аспірантуру Інстытута эканомікі АН БССР.
У 1975 годзе скончыў аспірантуру.
З 1975 па 1990 год працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР.
У 1990 годзе пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ).
З 1994 па 1999 год працаваў у Мінскім інстытуце кіравання на пасадзе загадчыка кафедры, прарэктара.
З 1999 года вярнуўся да працы ў БДЭУ.
Вывучае праблемы цэнаўтварэння і грашова-крэдытнай палітыкі; гісторыю эканамічнай думкі.
Аўтар больш 120 навуковых прац і публікацый.