Рычард Станіслававіч Бялячыц
Беларускі паэт і педагог.
Нарадзіўся 16.09.1953 у вёсцы Стаўбуры (Астравецкі раён).
Скончыў Варнянскую сярэднюю школу, літаратурна-музычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Танка.
Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара Цудзенішскай школы Ашмянскага раёна, затым – у сваёй роднай школе.
У 1987 годзе пераехаў у Шчучынскі раён.
Працаваў настаўнікам і дырэктарам школы ў Дудках. Супрацоўнічаў з раённай газетай.
Вершы пачаў пісаць у школьныя гады, а друкавацца як паэт пачаў з 1979 года ў розных перыядычных выданнях.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З’яўляецца аўтарам пяці паэтычных зборнікаў.