Аляксандр Канстанцінавіч Бокій
Футбаліст, трэнер, майстар спорту СССР.
Нарадзіўся 07.05.1957 у Лідзе.
Выхаванец Шчучынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, куды быў залічаны ў 1967 годзе.
У 1972 годзе перайшоў у Гродзенскую ДЮСШ.
Гулец юнацкай зборнай БССР.
У 1974-1975 гадах выступаў за гродзенскі «Хімік».
У далейшым граў у камандах «Дынама» Стаўрапаль, «Дынама» Масква, «Лакаматыў» Масква, «Спартак» Масква, «Сігма» Чэхія, «Тапальчані» Славакія.
Згуляў некалькі матчаў за «Аўтапровад» Шчучын.
Двухразовы чэмпіён СССР у складзе каманды «Спартак» Масква.
Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату Чэхаславакіі.
Пасля завяршэння кар’еры футбаліста працаваў трэнерам у Чэхіі, Славакіі, Расіі.
У 2008 годзе быў спартыўным дырэктарам футбольнага клуба «Зеніт» Санкт-Пецярбург.