Мікалай Мікітавіч Белякоў (1917-2000)
Партызанскі камандзір, дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 13.12.1917 у сяле Чорнае Знаменскага раёна Арлоўскай вобласці.
Паходзіў з сялянскай сям'і. Пасля заканчэння школы працаваў, служыў у Чырвонай Арміі.
Са жніўня 1941 па ліпень 1944 года – актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працаваў да 1946 года старшынёй Шчучынскага і Жалудоцкага Саветаў дэпутатаў працоўных, з 1946 па 1957 год – на розных пасадах у Полацкай вобласці.
У 1957 годзе вярнуўся ў Шчучын і працаваў на гаспадарчай рабоце да 1977 года.
Узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі і шматлікімі медалямі.
Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Памёр у 2000 годзе ў Шчучыне.