Генадзь Францавіч Баркоўскі
Генерал-маёр паліцыі ў адстаўцы, доктар філасофскіх навук.
Нарадзіўся 04.08.1958 у Жалудку (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Мінскую Сувораўскую вучэльню ў 1975 годзе, Ленінградскую вышэйшую зенітна-ракетную камандную вучэльню ў 1979 годзе, Краснадарскі юрыдычны інстытут МУС Расіі ў 2002 годзе.
Служыў ва Узброеных Сілах СССР і Расійскай Федэрацыі.
Працаваў у Краснадарскім універсітэце МУС Расіі, начальнікам Новачаркаскай сувораўскай вучыльні, начальнікам Растоўскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі.
У 2013 годзе ўзначаліў Краснадарскую прэзідэнцкую кадэцкую вучэльню.
Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Кубані.
Узнагароджаны ордэнам «За заслуги перед Отечеством» II ступені, медалямі «За отвагу», «За трудовую доблесть», «За укрепление боевого содружества», «За выдающийся вклад в развитие Кубани» III ступені.
Ганаровы грамадзянін Краснадара.