Станіслаў Уладзіміравіч Багдзевіч
Заслужаны работнік гандлю Расійскай Федэрацыі, грамадскі і палітычны дзеяч.
Нарадзіўся 23.02.1954 у вёсцы Бакшты (зараз – Шчучынскі раён).
У 1971 годзе пераехаў у пасёлак імя М.А.Марозава Усеволожскага раёна Ленінградскай вобласці. Працаваў вучнем повара, поварам, кладаўшчыком, намеснікам дырэктара па гандлі Марозаўскага торгу, загадчыкам гандлёвым аддзелам Усеволожскага гарвыканкама.
У 1980 годзе скончыў Ленінградскі інстытут савецкага гандлю.
Займаў пасаду старшыні Усеволожскага спажывецкага таварыства.
Заслужаны работнік гандлю РФ.
Узнагароджаны знакам «За добрасумленную працу ў спажывецкай кааперацыі Расіі», ордэнам «За ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі Расіі».
Ганаровы грамадзянін Усеволожска і Усеволожскага раёна Ленінградскай вобласці.