Аляксей Міхайлавіч Багамолаў (1919-2013)
Навуковец-селекцыянер, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны аграном, Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна, Ганаровы прафесар БДСГА.
Нарадзіўся 19.12.1919 у сяле Вялікае Іванаўскае (Маскоўскай вобласць).
У 1938 годзе паступіў у Горацкі сельгасінстытут.
У 1941 годзе трапіў у партызанскі атрад. Пасля злучэння з войскамі Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у баях па вызваленні Беларусі і Польшчы, узяцці Кёнігсбергу і Берліна.
У 1945 годзе пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Горкі і працягнуў навучанне.
У 1948 годзе скончыў сельгасінстытут і быў накіраваны на працу у Беняконьскую сельскагаспадарчую доследную станцыю. У 1953 годзе быў прызначаны дырэктарам станцыі.
У 1956 годзе была створана Гродзенская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя, якая размясцілася ў Шчучыне. Аляксей Міхайлавіч узначальваў яе калектыў ад моманту стварэння.
У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1960 годзе атрымаў званне Заслужанага агранома БССР.
У 1965 годзе ўзначаліў кафедру селекцыі і насенняводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.
У 1982-1995 гадах быў прафесарам кафедры селекцыі і насенняводства.
У 1995 годзе атрымаў званне Ганаровага прафесара БДСГА.
Аўтар звыш 500 навуковых і публіцыстычных публікацый па агранаміі.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Славы 3-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны».
Памёр 02.10.2013 у Горках.