Лідзія Львоўна Арабей (1925-2015)
Беларуская пісьменніца і літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 27.06.1925 у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942-1944 гадах жыла ў Шчучыне.
З 1944 году была супрацоўніцай рэдакцыі Шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг».
З 1945 году жыла ў Мінску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1951 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ.
У 1954 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР.
Кандыдат філалагічных навук, абараніла дысертацыю на тэму жыця і творчасці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
У 1955-1967 гадах – старшы рэдактар выдавецтва «Беларусь».
З 1958 года ў Саюзе пісьменнікаў СССР. Аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў, перакладаў і ўспамінаў.
Памерла ў Мінску 20.02.2015.