Алена Аляксандраўна Анісімава
Навуковец-мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 23.10.1953 у Маскве.
У 1971 годзе скончыла сярэднюю школу № 2 горада Шчучына.
У 1975 годзе скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
Працавала настаўнікам у школах Мінскай вобласці, а затым у Гродне.
З 1979 года – старшы выкладчык рускай мовы на факультэце педагогікі
і методыкі (затым псіхалогіі і педагогікі) ГрДУ.
У 1997 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Номинация лица как средство формирования смысла художественного произведения».
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – намінацыя, анамастыка, кагнітыўная лінгвістыка.