Анатоль Яўгенавіч Андрэеў (1916-2005)
Дзяржаўны дзеяч, партызанскі камандзір, Герой Сацыялістычнай Працы. Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 14.09.1916 у горадзе Рагачове.
Паходзіў з сям’і чыгуначніка.
У 1930 годзе скончыў 7 класаў школы.
У 1933 годзе скончыў Аршанскую чыгуначную школу і з 1935 года працаваў машыністам у паравозным дэпо станцыі Орша.
У верасні 1941 года добраахвотна ўступіў у партызанскі атрад Канстанціна Заслонава. Быў адным з актыўных кіраўнікоў разгортвання партызанскай барацьбы ў тыле ворага на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў Шчучынскім раёне.
У 1963-1984 гадах – міністр аўтамабільнага транспарту БССР.
Герой Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
Памёр 26.03.2005 у Мінску.
Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.