Міхал Эльвіра Андрыёлі (1836-1893)
Мастак, ілюстратар, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання.
Нарадзіўся 14.11.1836 у Вільні.
Паходіў з сям'і італьянца, які служыў у напалеонаўскай арміі і патрапіў у рускі палон, пасля чаго асеў у Вільні.
Вучыўся ў вучэльні жывапісу і скульптуры Маскоўскага мастацкага таварыства, імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, Акадэміі святога Лукі ў Рыме.
Прыняў удзел у паўстанні 1863-1864 гадоў (ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута на Шчучыншчыне).
Пасля паразы паўстання быў схоплены і асуджаны, але па дарозе да месца зняволення здолеў збегчы. Накіраваўся спачатку ў Лондан, а пазней у Парыж.
На радзіму вярнуўся як эмісар Камітэта польскай эміграцыі, у 1866 годзе быў схоплены і сасланы ў Вятку. Памілаваны ў 1871 годзе, пераехаў у Варшаву.
У 1883-1886 гадах працаваў у Парыжы.
У 1891-1892 наведаў Літву.
Памёр 23.09.1893 у Налэнчуве (каля Любліна).