Вольга Уладзіміраўна Александроўская (Вольга Галіна) (1889-1980)
Беларуская актрыса і тэатральны педагог. Народная артыстка БССР.
Нарадзілася 23.03.1899 у Жалудку (зараз – Шчучынскі раён).
Дзявочае прозвішча – Грудзінская. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 годзе.
3 1923 года – актрыса 1-га Беларускага дзяржаўнага тэатра. Аўтарства сцэнічнага псеўданіма «Галіна» належыць Якубу Коласу, з якім будучая актрыса пазнаёмілася ў Вільні перад Першай усясветнай вайной.
У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з тэатрам эвакуавалася ў горад Томск.
Народная артыстка Беларусі (1946 год).
Выкладала акцёрскае майстэрства ў студыях пры тэатры і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
Узнагароджана 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам «Знак Пашаны».
Памерла 04.12.1980 у Мінску.