Іна Чаславаўна Аксціловіч (Махнач)
Урач-анатам, кандыдат медыцынскіх навук
Нарадзілася 15.02.1983 у Гурнофелі (Шчучынскі раён).
У 2006 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
У 2009 годзе скончыла аспірантуру пры Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Варыянтная анатомія артэрый падстраўнікавай залозы».
З 2006 па 2023 год працавала старшым выкладчыкам кафедры медыцынскай біялогіі і генетыкі Гродзенскага медуніверсітэта.
З 2023 года працуе старшым выкладчыкам кафедры прамянёвай дыягностыкі.
Аўтар больш чым 50 навуковых прац і публікацый. Суаўтар медыцынскага дапаможніка «Медыцынская паразіталогія».