Тарэса Антонаўна Адамовіч
Работнік культуры, збіральніца фальклору.
Нарадзілася 08.08.1959 у вёсцы Танявічы (Шчучынскі раён).
Скончыла Тянявіцкую базавую і Астрынскую сярэднюю школы.
У 1976-1978 гадах працавала ў клубных установах Шчучынскага раёна.
У 1983 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці «культурна-асветніцкая работа».
З 1983 па 1992 год працавала загадчыцай Казіміраўскім клубам Гродзенскага раёна. З 1986 года з'яўляецца рэжысёрам беларускамоўнага фальклорнага тэатра «Матуліна песня» Жытамлянскага Дома фальклору. У 1991 годзе арганізавала польскамоўны калектыў «Матчына пёсэнка» сярод аднавяскоўцаў у вёсцы Танявічы Шчучынскага раёна.
У 1992 годзе ў супрацоўніцтве з Люблінскім каталіцкім універсітэтам (Польшча), займалася вывучэннем калядных звычаяў у вёсках Танявічы, Прудзяны, Куцы Лес, Першамайск, Грамкі Шчучынскага раёна. У жніўні 1995 года прымала ўдзел у фальклорнай экспедыцыі доктара мастацтвазнаўства і фальклору Яна Сташэўскага ў Воранаўскім і Шчучынскім раёнах.
У 2011 годзе імя Тарэсы Антонаўны трапіла ў энцыклапедыю «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь. Жанчыны Беларусі», а калектыў «Матуліна песня» і яго кіраўнік узгаданы ў энцыклапедыі «Беларускі фальклор».
Пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2014» у намінацыі «За духоўна-маральнае адраджэнне нацыі».
У 2015 годзе адзначана як «Лепшы работнік культуры Гродзенскага раёна». У 2021 годзе стала лаўрэаткай абласнога конкурсу імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Мастацкі кіраўнік народнага аматарскага калектыва года».