Святлана Іосіфаўна Абдулаева (Юшкевіч)
Беларуская паэтка і педагог.
Нарадзілася 23.12.1964 у вёсцы Ашмянцы (Шчучынскі раён).
Скончыла Гродзенскую музычную вучэльню.
Працуе педагогам у Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў.
Друкавацца пачала ў 1985 годзе.
Вершы з’яўляліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Алеся», «Гаспадыня», «Книжный калейдоскоп», у газетах «ЛіМ», «Настаўніцкая газета», «Гродзенская праўда».
Піша на беларускай і рускай мовах.
У 2011 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік яе паэзіі «Музыка дажджу».
У 2012 годзе ў выдавецтве «Ковчег» – зборнік «Тайна времени» на рускай мове.
Многія вершы паэткі пакладзены самадзейнымі кампазітарамі на музыку.