Prepositional Conjunctions with Temporal Semantics in the Belarusian Language: Basic Components, Complicators

Additional information

Author Information:

Anna Ch. Ryzhkovich is Post-Graduate Student of Department of General and Slavic Linguistics in Janka Kupala Grodno State University. Her research areas include functional grammar and comparative linguistics. Correspondence: annamichalouskaya@mail.ru

Citation:

Ryzhkovich, Anna. Прыназоўнікавыя спалучэнні з тэмпаральнай семантыкай у беларускай мове: базавы кампанент, ускладняльнікі [Text] / Anna Ryzhkovich // Лінгвістичні студії : Зміжнародний зб. наук. праць. – Київ – Вінниця : ДонНУ, 2015. – Випуск 30. – С. 48-54. / Linguistic Studies : international collection of scientific papers / Donetsk National University ; Ed. by A. P. Zahnitko. – Donetsk : DonNU, 2015. – Vol. 30. – Pp. 48-54.

Publication History:

Volume first published online: August 1, 2015

Article received: November 21, 2014, accepted: February 20, 2015 and first published online: August 1, 2015

Annotation.

The article deals with nouns, which serve as the basic component for the formation of a syntaxemes with temporal semantics (actually temporal vocabulary, phase vocabulary, etc.) and complicators of temporal prepositional combinations (approximators, indicators of the exact time, adjectives) are considered.

Keywords: preposition, prepositional combination, approximator, adjective, base component of prepositional combination, temporal vocabulary.

© The Editorial Team of Linguistic Studies Linguistic Studies

Volume 30, 2015, pp. 48-54

Prepositional Conjunctions with Temporal Semantics in the Belarusian Language: Basic Components, Complicators

Anna Ryzhkovich

Article first published online: August 1, 2015

Abstract.

PREPOSITIONAL CONJUNCTIONS WITH TEMPORAL SEMANTICS IN THE BELARUSIAN LANGUAGE: BASIC COMPONENTS, COMPLICATORS

Anna Ryzhkovich

Department of General and Slavic Linguistics, Janka Kupala Grodno State University, Grodno, Grodno region, Belarus

Available 21 November 2014.

Abstract

Relevance

Research in the field of functional grammar suggests that the category of the adjective is not only morphological but also morpho-syntactic and it has a field structure. The core of the field constitutes properly prepositions, the units are used in the function of a preposition, among them – analytical prepositional combinations are on the periphery of the field.

Prepositional combinations are formed on the basis of a noun in conjunction with the primary pretexts – prepositive and / or postpositive. Not all prepositional combinations are reflected in the lexicographical sources, but language practice gives a large number of prepositional combinations with different basic components. One of the most productive groups to supplement field of preposition is temporal vocabulary.

These factors led to the relevance of the study.

Purpose

The purpose of the article is to identify structural features of prepositional combinations with temporal semantics.

Tasks

The aim of the paper has led to the following objectives:

1) to classify word forms that are capable of forming a prepositional conjunction with temporal semantics;

2) to consider complicators of temporal prepositional combinations.

Conclusion

Thus, the formation and use of the Belarusian speech prepositional combinations are the phenomenon of active and productive. Especially large inventory of these units accounted for the semantics combined with temporal ones because of the large attention of native speakers in the category of time.

Productivity of derivation in the Belarusian language prepositional combinations with temporal semantics is provided by various linguistic units – notional parts of speech (nouns, participles II, adverbs, pronouns) in combination with primary (prepositive and postpositive) prepositions, conjunctions, particles. Properly temporal vocabulary (час, перыяд, фаза, эра, эпоха, etc.), the phase lexemes (пачатак, канец, чвэрць, палова, завяршэнне, etc.), and words with meaning "events" (памежжа, мяжа, злом, пераход), as well as vocabulary with syncretism of temporal and spatial values, act as a basic component of temporal prepositional combinations.

Perspective

In the long term author plans the identification of the semantic range of prepositional combination with temporal semantics in the Belarusian language.

Research highlights

► The article deals with nouns, which serve as the basic component for the formation of a syntaxemes with temporal semantics (actually temporal vocabulary, phase vocabulary, etc.) and complicators of temporal prepositional combinations (approximators, indicators of the exact time, adjectives) are considered.

Keywords: preposition, prepositional combination, approximator, adjective, base component of prepositional combination, temporal vocabulary.

References

Adamovich, S. V. (2011). Semanticheskaya kategoriya approksimacii i sistema sredstv jeje vyrazheniya. Grodno.

Vsevolodova, M. V. (2004). Predlogi v sinhronii i diahronii: morfologiya i sintaksis. Pervye rezul'taty mezhnacional'nogo proekta. Funktsional'no-komunikatyvni aspekty hramatyky i tekstu: zb. nauk. prats', prysvyachenyy yuvileyu A. P. Zahnitka. Donets'k: DonNU, 173-180.

Vsevolodova, M. V., & Kukushkina, O. V., & Polikarpov, A. A. (2014). Russkie predlogi i sredstva predlozhnogo tipa. Materialy k funkcional'no-grammaticheskomu opisaniyu real'nogo upotrebleniya. Vvedenie v ob"ektivnuyu grammatiku ileksikografiyu russkih predlozhnyh edinic. M.: Knizhnyj dom "LIBROKOM", 210-212, 230-238.

Zolotova, G. A. (1988). Sintaksicheskij slovar': Repertuar e'lementarnyh edinic russkogo sintaksisa. M.: Nauka.

Konyushkevich, M. I. (2005). Sintaksemoobrazuyushhaya funkciya predloga i mehanizmy opredlozhivaniyaznamenatel'noj leksiki. Voprosy funkcional'noj grammatiki. Grodno, 3-19.

Konyushkevich, M. I. (2006). Predlog kak sintaksemoobrazuyushhij formant i struktura sintaksemy. Linhvistychni studiyi: zb. nauk. prats'. Donets'k : DonNU, 73-79.

Kanjushkevich, M. I. (2010). Belaruskija prynazowniki i ih analagi. Gramatyka rjeal"naga wzhyvannja. Matjeryjaly da slownika. Grodna, 2008-2011.

Atrahovich, K. K. (1980). Tlumachal"ny slownik belaruskaj movy. Minsk: Galownaja rjedakcyja Belaruskaj Saveckaj Jencyklapedyi.

Correspondence: annamichalouskaya@mail.ru

Vitae

Anna Ch. Ryzhkovich is Post-Graduate Student of Department of General and Slavic Linguistics in Janka Kupala Grodno State University. Her research areas include functional grammar and comparative linguistics.

Article.

Anna Ryzhkovich

УДК 811.161.1’36

ПРЫНАЗОЎНІКАВЫЯ СПАЛУЧЭННІ З ТЭМПАРАЛЬНАЙ СЕМАНТЫКАЙ У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ: БАЗАВЫ КАМПАНЕНТ, УСКЛАДНЯЛЬНІКІ

The article deals with nouns, which serve as the basic component for the formation of a syntaxemes with temporal semantics (actually temporal vocabulary, phase vocabulary, etc.) and complicators of temporal prepositional combinations (approximators, indicators of the exact time, adjectives) are considered.

Keywords: preposition, prepositional combination, approximator, adjective, base component of prepositional combination, temporal vocabulary.

Даследаванні ў галіне функцыянальнай граматыкі сведчаць аб тым, што катэгорыя прыназоўніка з’яўляецца не толькі марфалагічнай, але морфасінтаксічнай і мае полевую структуру. Ядро поля складаюць уласна прыназоўнікі, на перыферыі знаходзяцца адзінкі, якія ўжываюцца ў функцыі прыназоўніка, сярод іх – аналітычныя прыназоўнікавыя спалучэнні. Вывучэнне прыназоўнікаў і прыназоўнікавых спалучэнняў стала асноўнай мэтай адкрытага міжнацыянальнага праекта “Граматыка славянскага прыназоўніка ў сінхраніі і дыяхраніі: марфалогія і сінтаксіс”, ініцыятарам якога выступіла праф. М.У. Усеваладава (Масква, МДУ імя М.В. Ламаносава). Састаўной часткай дадзенага праекта з’яўляецца міжнародны праект праф. М.І. Канюшкевіч, выкананы ў 2004-2006 гг. Наш артыкул базіруецца на канцэпцыі дадзеных праектаў.

Прыназоўнікавыя спалучэнні (тэрмін М.І. Канюшкевіч) [Канюшкевіч 2006] утвараюцца на базе назоўніка (далей “базавы кампанент прыназоўнікавага спалучэння”) ў спалучэнні з першаснымі прыназоўнікамі – прэпазітыўнымі і/ці постпазітыўнымі. Не ўсе прыназоўнікавыя спалучэнні знайшлі сваё адлюстраванне ў лексікаграфічных крыніцах, аднак моўная практыка дае вялікую колькасць прыназоўнікавых спалучэнняў з рознымі базавымі кампанентамі. Адной з найбольш прадуктыўных груп для папаўнення поля прыназоўніка з’яўляецца тэмпаральная лексіка.

Аб’ектам нашага даследавання з’яўляюцца прыназоўнікавыя спалучэнні з тэмпаральнымі словаформамі назоўнікаў, якія выступаюць у якасці базавага кампанента фармантаў тэмпаральных сінтаксем. Асноўная задача нашага артыкула – класіфікаваць словаформы, якія здольныя ўтвараць прыназоўнікавыя спалучэнні з тэмпаральнай семантыкай, і разгледзець ўскладняльнікі тэмпаральных прыназоўнікавых спалучэнняў.

У якасці базавага кампанента тэмпаральных прыназоўнікавых спалучэнняў выступаюць розныя назоўнікі. Самую вялікую групу складаюць «чыста» тэмпаральныя, г. зн., кожны такі назоўнік адлюстроўвае часавыя характарыстыкі рэчаіснасці, абазначае часавыя адрэзкі. Да такіх адносяцца назоўнікі: час, часіна, эпоха, эра, пара, сезон, тэрмін, інтэрвал, прамежак, перыяд, век, год, гадзіна, дзень, ноч, ранак, вечар, мінута, хвіліна, імгненне, міг, помірг, дата. Дадзеную групу па семантыцы можна разбіць на некалькі падгруп.

1) Базавыя кампаненты пара, час ў беларускай мове выступаюць як сінонімы і маюць абстрактнае значэнне або значэнне няпэўнага адрэзка, могуць абазначаць працягласць існавання ўсіх з'яў рэчаіснасці, якая вымяраецца вякамі, гадамі, гадзінамі, мінутамі і пад. (Час не стаіць і не чакае. Колас), больш-менш пэўны прамежак у паслядоўнай змене гадзін, дзён, гадоў і пад., у які што-небудзь адбываецца (траціць час, бавіць час), нейкі пэўны момант у паслядоўнай змене гадзін, дзён, гадоў і пад. (назначыць дакладны час сходу) або перыяд, эпоху, пэўную колькасць гадоў у жыцці чалавецтва, дзяржавы, народа і пад. (Каржакевіч быў досыць папулярны яшчэ з дарэвалюцыйнага часу. Крапіва) [ТСБМ 1980]. У беларускай мове з базавым кампанентам час утвараецца 36 прыназоўнікавых спалучэнняў: ад часу каго/чаго, ад часаў/оў каго/чаго, аж да часоў каго/чаго, аж да часу чаго, да часу чаго, за час чаго, за часам каго/чаго, за часамі каго/чаго, за часоў чаго, за часы каго/чаго, з-за часоў каго/чаго, з часоў каго/чаго і інш.

Базавы кампанент пара сустракаецца ў 6 прыназоўнікавых спалучэннях: ад пары чаго, да пары чаго, з пары чаго, к пары чаго, у пару каго/чаго, за пару чаго. У кантэкстах: З часін свайго далёкага дзяцінства памятаю Ганцавічы ў трох абліччах. У часы Кіеўскай Русі. Паблізу Свіцязі і Завосся знаходзяцца Тургановічы, у часы Міцкевіча – радавы маёнтак Верашчакаў (К. Тарасаў). За час жыцця пры Саветах пад крылом Масквы мы якраз чужое ўзялі, а свае аддалі (А. Зэкаў). Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы верагодней за ўсё займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы або нават і шырэйшую прастору (Інт.). У пару Аркадзева дзяцінства тут яшчэ панавала цёплая атмасфера гнязда, заснаваная на каханні (Інт.).

2) Базавыя кампаненты тэрмін, перыяд, інтэрвал, прамежак маюць абстрактнае значэнне – ‘адрэзак часу, у які што-небудзь адбываецца або які чым-небудзь абмежаваны’ [ТСБМ 1980]: з інтэрвалам менш чым пяць гадзін, з інтэрвалам не болей за два дні, з перыядам болей чым дзесяць гадзін, з перыядам ад двух дзён, з тэрмінам болей за тыдзень, тэрмінам больш чым на месяц, тэрмінам да года, тэрмінам на дзесяць сутак, з прамежкам не менш тыдня, з прамежкам праз год, з інтэрваламі звыш дваццаці хвілін, з інтэрвалам ад двух да дзесяці дзён, з інтэрваламі парадку тыдня, у інтэрвалах між заняткамі, з інтэрвалам прыкладна пяць дзён назад, да перыяду царавання Кацярыны, перыяду праўлення Івана Жахівага, з перыяду шчаслівага вяртання дадому, не раней як праз пяць дзён пасля тэрміну. Дадзеныя лексемы з’яўляюцца базавымі для ўтварэння шматлікіх прыназоўнікавых спалучэнняў. Так, напрыклад, на базе лексемы перыяд утворана больш 110 адзінак: перыяду каго/чаго, перыяду між чым і чым, да перыяду/чаго, з перыяду чаго, за перыяд чаго, за перыяды чаго, з перыядам ад чаго, з перыядам болей за які час, перыядам чаго, у перыяд чаго, у перыяд да чаго, у перыяд з якога часу да якога часу, у перыяд праўлення каго, у перыяд разгару/росквіту/станаўлення чаго, у перыяды чаго, у перыядзе чаго, у перыядзе праўлення каго, у перыядзе разгару чаго і інш. Такая вялікя колькасць прыназоўнікавых адзінак – у выглядзе адзінкавых словаформаў базавага назоўніка (перыяду каго/чаго, перыяду колькі адзінак) і ў складзе прыназоўнікавых спалучэнняў (за перыяды чаго, з перыядам ад чаго) – сведчыць аб прадуктыўным і актыўным працэсе катэгарызацыі часу ў маўленні носьбітаў беларускай мовы. Колькасць прыназоўнікавых спалучэнняў з базавым кампанентам інтэрвал (у інтэрвале звыш, у інтэрвале не менш, у інтэрвале за, у інтэрвале каля, у інтэрвале больш за, у інтэрвале не болей за, з інтэрваламі менш за, з інтэрваламі меней як, з інтэрвалам прыблізна, з інтэрвалам праз – больш 100 адзінак) значна перавышае колькасць прыназоўнікавых спалучэнняў з кампанентам прамежак (у прамежках між, у прамежках паміж, у прамежку ад…(і) да, у прамежку з…па, у прамежку між, у прамежку паміж, у прамежку з канца…да пачатку, у прамежку паміж…і…, з прамежкам не менш, за прамежак часу – 10 адзінак). Гэта звязана, у першу чаргу, з наяўнасцю слоў сінонімаў: запазычанае інтэрвал – беларускае прамежак. Іншамоўнае слова ўжываецца значна часцей, гэта тлумачыцца яго жанрава-стылёвай асаблівасцю (сустракаецца ў навуковых, афіцыйна-дзелавых тэкстах). Назоўнік прамежак часцей за ўсё ўжываюць беларускія аўтары ў сваіх мастацкіх тэкстах.

3) Базавыя кампаненты момант, імгненне, міг, хвіліна, мінута ўжываюцца ў прыназоўнікавых спалучэннях ў значэнні ‘вельмі кароткі прамежак часу; імгненне, міг’ [ТСБМ 1980]: у момант, у імгненне, у міг, у мінуту, у хвіліну/у хвіліны, з моманту, з хвіліну (больш 20 адзінак). У кантэкстах: У момант катастрофы машыніст складу размаўляў па тэлефоне (Інт.). Але ўсё прадугледзець не змог – быў затрыманы з доказамі злачынства ў момант атрымання 6 тысяч долараў за псіхатропнае рэчыва (Інт.). Дзяўчаткі пайшлі, але Серж у момант вока перакруціўся на адной назе і даў самай меншай дзяўчынцы такую пстрычку ў лоб, што тая крыкнула і моцна заплакала (К. Чорны). На момант забароны Таварыства было ў сваім росквіце (Інт.). Ружанцы будуць з імі ў хвіліны смутку, цярпення і роспачы – аж да самага канца (Інт.). Адзначым, што колькасць прыназоўнікавых адзінак з дадзенымі лексемамі павялічваецца за кошт размоўных варыянтаў, якія маюць назоўнікі момант (момант – мамэнт), хвіліна (хвіліна – хвіля, рускамоўнае мінута), міг (мірг, помірг).

Сярод храналагічных (уласна тэмпаральных) адзінак вымярэння часу мы выдзяляем назоўнікі, якія абазначаюць лінейную шкалу падзелу сутак: на заранку чаго, на зары чаго, на золку чаго, з заходам чаго, на досвiтку чаго, на прысмерку чаго, на свiтаннi чаго, перад заходам чаго, перад узыходам чаго, на прыцемку чаго, пасля …вечара/ночы/дня/раніцы, пасля захаду чаго, …пасля ўзыходу (13 адзінак): Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на заранку сваёй прэзідэнцкай дзейнасці «адбіў усялякія спробы прыватызацыі такіх галін, якія забяспечваюць харчовую бяспеку нашай дзяржавы» (Інт.). Жыллё ўзнікла на золку цывілізацыі як сховішча ад непагоды і драпежных звяроў (Інт.). Звараную куццю перад заходам сонца ставілі на покуці (Інт.). Пасля захаду Сонца, у той час, калi на небе пачынаў панаваць Месяц, забаранялася выносiць што-небудзь з хаты, аддаваць цi пазычаць, пачынаць новы бохан хлеба (Інт.).

Яшчэ адну групу ўтвараюць прыназоўнікавыя спалучэнні, базавым кампанентам якіх выступае сінсемантычная фазавая лексіка тыпу пачатак/разгар/канец і інш.: у пачатку чаго, у канцы чаго, у сярэдзiне чаго, у першай палове чаго, у другой палове чаго, у першай чвэрцi чаго, у другой чвэрцi чаго, у трэцяй чвэрцi чаго, у апошняй чвэрцi чаго, у першай трэцi чаго, у другой трэцi чаго, у апошняй трэцi чаго, сярэдзіны чаго, сярэдзіны і канца чаго, сярэдзіны… трэцяй чвэрці чаго, трэцяй чвэрці чаго, у другой палавіне чаго, канца чаго, пры канцы чаго, на прыпачатку чаго, ля вытокаў чаго, перад надыходам чаго, у разгар чаго, у росквіце чаго, у стадыю чаго, у стадыі чаго, да ўвядзення чаго, з набліжэннем чаго, у росквіце чаго, з надыходам чаго, з пераходам да чаго, з узнікненнем чаго, з утварэннем чаго, з набліжэннем чаго, па прашэсці чаго, па прыходзе чаго, перад адыходам да чаго, са з’яўленнем чаго, у практыцы чаго, разам са з’яўленнем чаго, па выніках чаго, па выніках за які перыяд, па выніках на які перыяд і т.п. (больш 90 адзінак): Пацярпелым неабходна стварыць ашчаджальны рэжым з моманту распазнання цяжкасці паражэння і пасцельны рэжым – у перыяд разгару (пачатку, заканчэння) хваробы (з 20-га па 42-45-ы дзень пасля апраменьвання) (Рэестр[1]). Перад надыходам суботы гаспадыня дома запальвае свечкі (Інт.). З надыходам вясны канкрэтныя задачы пастаўлены перад сельвыканкамамі, камунальнай і дарожнымі службамі, кіраўнікамі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (Інт.). На завяршэнне імпрэзы дырэктар Слуцкай цэнтральнай раѐннай бібліятэкі Людміла Гурыновіч перадала эстафету рэспубліканскай акцыі "Чытаем разам!” (Інт.). У перыяд росквіту імперыі ацтэкаў кіраўнік гэтай імперыі насіў тытул huey tlatoani, г.зн. вялікі тлатаані, чым адрозніваўся ад іншых тлатаані гарадоў, якія ўваходзілі у імперыю (Інт.). Песні i псалмы шырока выкарыстоўваліся ў пратэстанцкім набажэнстве, a ў перыяд росквіту Рэфармацыі шматгалосыя спевы атрымалі наибольшее пашырэнне (Ц. Базылік). На возеры Мядзел прамысловае рыбалоўства абмежавана з 15 лістапада да ўвядзення веснавой забароны на лоўлю рыбы (Інт.).

У якасці базавага кампанента прыназоўнікавых спалучэнняў могуць выступаць назоўнікі, якія абазначаюць памежнасць падзей: на памежжа чаго…і…чаго, на памежжы чаго…і…чаго, на пераходзе з якога часу….у які час, на рубеж чаго, на рубяжы чаго…і…чаго, на сутыку чаго, на “разыходзе” чаго, на зломе чаго, на зломе чаго…і…чаго, на мяжы чаго, на мяжы чаго…і…чаго, на мяжы з чым, з пераходам да чаго, з пераходам на што (15 адзінак). У кантэкстах: Гэтыя дзеячы звярнуліся да пратэстантызму, які на зломе ХІХ і ХХ стст. стаў адраджацца ў Беларусі ў выніку дзейнасці г. зв. свабодных пратэстанцкіх цэркваў (Інт.). Захапленне сярэднявечным гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў (Інт.). Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца (Інт.). З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў (Інт.).

Назоўнікі, якія называюць прамежак жыцця чалавека, пэўны жыццёвы этап, звязаны з узростам, таксама выступаюць у ролі базавага кампанента прыназоўнікавых спалучэнняў. У Рэестры мы знаходзім наступныя прыназоўнікавыя спалучэнні: пасля смерці каго, пасля сканання каго/чаго, пасля адыходу ў што, ва ўзросце ад якога часу…да якога часу, ва ўзросце да якога часу, ва ўзросце дзесьці пад колькі адзінак часу, ва ўзросце якім…і старэй, ва ўзросце не маладзей за колькі адзінак часу, ва ўзросце пачынаючы з якога часу, ва ўзросце старэй за колькі адзінак часу, на старасці чаго (11 адзінак): Пакаленні людзей, якія за шмат гадоў прызвычаіліся існаваць у дагары нагамі перакуленым свеце, па той бок славутага люстэрка, і на старасці год не здольны зразумець свае трагедыі (В. Быкаў). Творцам ва ўзросце да 40 гадоў іх памер складзе 4 базавыя велічыні штомесяц на працягу 2011-га (Інт.). Кожны пяты жыхар Беларусі – ва ўзросце 60 гадоў і старэйшы (Інт.). А пасля скананнябацькі атрымаў у спадчыну каралеўства, дзе пад апекай шчаслівай фартуны кіруе каралеўствам (Інт.). Патэнцыяльнымі базавымі кампанентамі для ўтварэння прыназоўнікавых спалучэнняў могуць быць назоўнікі, якія абазначаюць узроставыя этапы жыцця чалавека: пасля нараджэння каго, за час пенсiянерства каго, да часу смерцi каго (стан чалавека), з маленства каго, за часамi студэнцтва каго, з хрэсьбiнаў каго, з дня нарачэння да несканчэння каго, да пары спеласцi каго/чаго.

Паколькі час і прастора – дзве ўзаемназвязаныя катэгорыі, некаторыя прыназоўнікавыя спалучэнні з’яўляюцца носьбітамі абодвух значэнняў: на пад’ездзе да чаго, на пад’ездзе к чаму, на падыходзе да чаго, на падыходзе к чаму (4 адзінкі). У кантэкстах: На пад'ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал Хрулёў (Інт.). І на гэты раз на падыходзе да цэлі самалёты раздзяліліся: частка іх ударыла на лініі абароны, астатнія, прарываючыся праз запыняльны агонь зенітак, рынуліся на пераправу (І. Шамякін).

Інвентар прыназоўнікавых спалучэнняў павялічваецца за кошт іншых элементаў прыназоўнікавага спалучэння, сярод якіх значную колькасць складаюць апраксіматары (паказчыкі прыблізнасці, няпэўнасці часу), якія могуць уваходзіць як у склад лексічнага кампанента, так і ў склад фарманта тэмпаральнай сінтаксемы. У склад фармантаў уваходзяць наступныя апраксіматары:

1. Няпэўныя прыслоўі (недзе, незадоўга, дзесь, дзесьці, неяк); у сінтаксемах: недзе ў канцы стагоддзя,незадоўга да прыезду, дзесь/дзесьцi пры канцы свята. Пералічаныя вышэй няпэўныя прыслоўі з’яўляюцца структурнымі часткамі фармантаў тэмпаральных сінтаксем. Так, у Рэестры беларускіх прыназоўнікаў М.І. Канюшкевіч прыслоўе недзе ўваходзіць у склад 14 прыназоўнікавых спалучэнняў з тэмпаральнай семантыкай: недзе блізка к абеду, недзе да 1921 года, недзе пасля Маладзечна, недзе ля поўначы, недзе на пачатку месяца, недзе на рубяжы стагоддзяў, недзе пад канец ХХ стагоддзя, недзе паміж архаікай і сучаснасцю, недзепраз гадзіну, недзе ў кастрычніку, недзе ў палове ХХ стагоддзя, недзе ў пачатку месяца, недзе ў канцы тыдня, недзе ў сярэдзіне месяца. Прыслоўе незадоўга з’яўляецца структурным элементам 3 тэмпаральных прыназоўнікавых спалучэнняў: незадоўга да свята, незадоўга перад вяселлем, незадоўга перад канцом вайны; прыслоўі дзесь і дзесьці ўваходзяць у састаў 1 тэмпаральнага прыназоўнікавага спалучэння: дзесь пры канцы вяселля, дзесьці з/са ліпеня.

У кантэкстах: Назаўтра, недзе блізка к абеду, у вёску заявіўся конны разведчык (П. Пестрак). Недзе праз гадзіну цікава было зірнуць на залу з вышыні другога паверха («Звязда», 28.05.05). Незадоўга перад тым бацькі прыехалі з кірмашу (В. Быкаў). Нешта праз паўгода пасля таго, як прыйшлі з лесу, віхурным зімовым вечарам ён завёз жонку ў радзільны дом (І. Мележ).

Адрозненні назіраюцца ў семантыцы пералічаных прыслоўяў. Незадоўга ўжываецца з прыназоўнікамі да і пасля ў значэнні ‘не за многа часу да чаго-небудзь, перад чым-небудзь’ [ТСБМ 1980]. Прыслоўе неяк – спецыялізаванае прыслоўе часу, якое ўжываецца, калі цяжка дакладна вызначыць час дзеяння; азначае ‘аднойчы, калісьці’ [ТСБМ 1980].

2. Яшчэ адзін структурны элемент фармантаў – няпэўны займеннік нешта. У Рэестры займеннік нешта ўваходзіць у склад 3 прыназоўнікавых спалучэнняў з тэмпаральнай семантыкай (нешта ў канцы сесіі, нешта праз два гады пасля знаёмства, нешта за гадзіну перад працай): Штодня нешта пад восем гадзін па нашу брыгаду ў Лазюкі прыязджаў грузавік (А. Вышынскі).

3. У склад прыназоўнікава-склонавых сінтаксем уваходзяць часціцы (амаль, прыблізна, крыху, прыкладна). Узнікае пытанне: самастойныя яны ці з’яўляюцца структурнымі элементамі сінтаксем, паколькі у адных выпадках часціца мадыфікуе фармант сінтаксемы (амаль на тыдзень, прыблізна на месяц, крыху больш тыдня,прыкладна на год), у іншых – часціца можа свабодна змяніць сваю пазіцыю: стаяць і перад фармантам, і перад лексічным кампанентам сінтаксемы (амаль праз дзесяць гадоў праз амаль дзесяць гадоў). Гэтыя элементы ў тлумачальным слоўніку падаюцца як прыслоўі, таму нельга адназначна адносіць іх да часціц, акрамя ўзмацняльных аж, ажно.

Структурными элементамі фармантаў з тэмпаральнай семантыкай з’яўляюцца адкампаратыўныя градуатары больш/болей, менш/меней і кампаратывы даўжэй, пазней, раней, радзей, часцей, старэй. У кантэкстах: А для таго, каб здаць у рэзервовы дзень… трэба звярнуцца ў пункт рэгістрацыі за пропускам не пазней чым за 6 дзён («Звязда», 25.02.05). Новая рэдакцыя закона аб друку і іншых СМІ паступіць у парламент не раней 2007 года (Інт.). Аб’яўлены Еўракамісіяй праект вяшчання на Беларусь пачнецца не раней за травень(Інт.). Колькасць такіх кампаратываў абмежаваная тэмпаральным значэннямі (у нашым матэрыяле налічваецца больш 110 прыназоўнікавых спалучэнняў з адкампаратывамі).

Спалучэнне базавага кампанента прыназоўнікавага спалучэння з адкампаратывам-градуатарам можа ўключаць у свой склад часціцу не, якая ўказвае на верхнюю ці ніжнюю мяжу часавага прамежку: не больш/болей/менш/меней (з перыядам не менш дзесяці дзён, з перыядам не менш тыдня). Такія ўтварэнні могуць ускладняцца за кошт далучэння да іх прыназоўніка за і злучнікаў чым і як ( больш за/чым/як, болей за/чым/як, менш за/чым/як, меней за/чым/як, не даўжэй, не даўжэй за, не даўжэй чым, не даўжэй як, не пазней, не пазней за, не пазней чым, не пазней як, не раней, не раней за, не раней чым, не раней як, не радзей, не радзей за, не радзей чым, не радзей як,не часцей, не часцей за, не часцей чым, не часцей як): з перыядам болей за месяц, з інтэрвалам менш як паўгода, перыядам не болей чым тыдзень.

У вусным маўленні аналагічную функцыю ўказання на тую ці іншую часавую мяжу выконваюць няпэўна-колькасныя спалучэнні з гакам, з лішкам, з хвосцікам. У прыназоўнікавых спалучэннях знаходзім аналагічныя адзінкі: на…з гакам, на…з лішкам, на…з хвосцікам: Я пісаў гэтую кнігу на працягу дзесяці гадоў з гакам (Інт.).

У якасці базавага кампанента прыназоўнікавых спалучэнняў могуць выступаць дзеепрыслоўі, якія называюць пачатковую кропку адліку падзей (пачынаючы ад, пачынаючы з, пачынаючы з канца, пачынаючы з сярэдзіны, пачынаючы ад…і канчаючы…, пачынаючы ад….праз…і заканчваючы – 16 адзінак). У кантэкстах: Пачынаючы ад Масленіцы і да самага Вялікадня нельга было ўступаць у шлюбы (Інт.). Пачынаючы з пастушковага ўзросту, больш за дзесяць разоў я быў на гэтым вечы назіральнікам і слухачом, без права голасу (Я. Брыль).

Нягледзячы на тое, что пералічаныя вышэй паказчыкі характарызуюь час як няпэўны або прыблізны, мяжа часавага прамежку (ніжняя ці верхняя) ўказваецца.

Для выражэння дакладнага часу ў якасці лексічнага кампанента сінтаксемы выступаюць перш за ўсё колькасныя і парадкавыя лічэбнікі: пяць гадоў таму, у 2009 годзе, праз два месяцы, на шосты дзень канікулаў. Аднак і ў складзе прыназоўнікавых спалучэнняў як фармантаў сінтаксемы маюцца адзінкі, што таксама выражаюць дакладны час падзеі:

- прыслоўі адначасова, адразу, услед, следма: услед за Новым годам, услед за “маўклівымі рэвалюцыямі”, адразу па выхадзе першай кнігі, адразу пасля выхадных. У кантэкстах: Адначасова з магдэбургскім правам Нясвіж атрымаў і свой герб (Інт.). Услед за статкам рушылі падводы і грузавікі з калгасным дабром (А. Якімовіч).Услед за «Дажынкамі» з'явіцца Свята бульбы (Інт.). Трактар быў адкапаны з зямлі адразу пасля вайны, пазалетась, як прыйшлі нашы (І. Пташнікаў);

- часціцы непасрэдна, якраз, роўна, адпаведна, акурат, дакладна: адпаведна ў 1978 і 1980 гг., акурат пад Новы год, дакладна ў пяць гадзін вечара, непасрэдна пасля стварэння дуэта, непасрэдна перад святам, роўна праз 25 хвілін, роўна ў шэсць гадзін. У кантэкстах: Адпаведна ў XIV-ХVI стст. усё выразней выяўляліся і асаблівасці мовы Чырвонай Русі, якая нарэшце трансфарміравалася ў стараўкраінскую (Інт.). Непасрэдна перадпрэзідэнцкімі выбарамі ўлада вырашыла скарыстаць прапагандысцкія паслугі многіх вядомых у краіне дзеячаў (Інт.). У некаторых рэцэптах бульбу рэжуць гарачай непасрэдна пасля варэння, бо яна лепш убірае марынад (Інт.). Роўна праз тыдзень пакідалі Бароўку і Рэйдзіха з сынам (І. Чыгрынаў). Роўна ў адзінаццаць трыццаць восем чорны цень апусціцца на яго, на Месяц (А. Кімхі). Якраз у трыццаць першы дзень снежня, перад Новым годам, дзядзька Якуб, дамяўшы сваю пяньку, выпаліў лазню (М. Гарэцкі).

У склад прыназоўнікавых спалучэнняў могуць уваходзіць ад’ектывы:

1) парадкавыя лічэбнікі: першы, другі, трэці; прыметнік апошні. Дадзеныя структурныя элементы характэрны толькі для прыназоўнікавых спалучэнняў, базавым кампанентам якіх выступаюць фазавыя назоўнікі: з пачатку апошняй трэці, з пачатку другой паловы, з пачатку першай паловы, з пачатку апошняй чвэрці і інш. У кантэкстах: У першай палове 12 ст. ва ўмовах крызісу і распаду Кіеўскай дзяржавы пасада тураўскіх князёў часта пераходзіла з рук у рукі (Інт.). У апошняй чвэрці ХIII ст. войны за дамінаванне ў паўднёва-ўсходняй Латгаліі прадоўжыліся (Інт.). Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі – Контрэфрамацыя (Інт.);

2) займеннік самы: у разгар/у самы разгар, у самым пачатку, у самым канцы, ледзь не з самага, пад сам/ую/ае/ыя. У кантэкстах: У ліку першых партызанскіх атрадаў, што ўзніклі самастойна ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны, быў Пінскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа (Інт.). Летась у самы разгар уборкі збожжавых нават срэбранае вяселле з жонкай Ірынай Мікалаеўнай не адзначалі (Інт.). Толькі пад самы Новы год маразы скавалі зямлю як след і зіма стала ўладарыць адна: засцілала абшары новымі і новымі выбеленымі палотнамі, абложвала хаты і хлявы гурбамі снегу (І. Мележ).

Такія структурныя элементы выконваюць у спалучэннях ролю канкрэтызатараў [Всеволодова 2004]. У дадзеным выпадку канкрэтызатары першай группы з’яўляюцца абавязковымі для прыназоўнікавага спалучэння, паколькі яны – састаўная частка храналагічнай класіфікацыі часавага прамежку; канкрэтызатар самы з’яўляецца неабходным адносна сэнсу (падкрэслівае значнасць моманту падзеі), аднак неабавязковым адносна структуры.

Такім чынам, утварэнне і ўжыванне ў беларускім маўленні прыназоўнікавых спалучэнняў – з’ява актыўная і прадуктыўная. Асабліва вялікі інвентар гэтых адзінак прыпадае на спалучэнні з тэмпаральнай семантыкай, што тлумачыцца вялікай увагай носьбітаў мовы да катэгорыі часу.

Прадуктыўнасць утварэння ў беларускай мове прыназоўнікавых спалучэнняў з тэмпаральнай семантыкай забяспечваецца рознымі моўнымі адзінкамі – знамянальнымі часцінамі мовы (назоўнікамі, дзеепрыслоўямі, прыслоўямі, займеннікамі, кампаратывамі) у спалучэнні з першаснымі (прэпазіцыйнымі і постпазіцыйнымі) прыназоўнікамі, злучнікамі, часціцамі.

У якасці базавага кампанента тэмпаральных прыназоўнікавых спалучэнняў выступае ўласна тэмпаральная лексіка (час, перыяд, фаза, эра, эпоха і т.п.), фазавая лексіка (пачатак, канец, чвэрць, палова, завяршэнне і т.п.), лексіка, якая абазначае памежнасць падзей (памежжа, мяжа, злом, пераход), а таксама лексіка з сінкрэтызмам часавых і прасторавых значэнняў.

У дальнейшым мы плануем выявіць падабенствы і адрознененні ў функцыянаванні рускіх і беларускіх тэмпаральных прыназоўнікаў

[1] Прыклады ўзятыя з Рэестру беларускіх прыназоўнікаў М. І. Канюшкевіч [Канюшкевіч 2010].

References.

References

Адамович 2011: Адамович, С.В. Семантическая категория аппроксимации и система средств ее выражения : моногр. [Текст] / С. В. Адамович ; под науч. ред. Л. В. Рычковой. – Гродно : ГрГУ, 2011. – 183 с.

Всеволодова 2004: Всеволодова, М.В. Предлоги в синхронии и диахронии : морфология и синтаксис. Первые результаты межнационального проекта [Текст] / М. В. Всеволодова // Функціонально-комунікативні аспекти граматики і тексту : зб. наук. праць, присвячений ювілею А. П. Загнітка. – Донецьк : ДонНУ, 2004. – С. 173-180.

Всеволодова, Кукушкина, Поликарпов 2014: Всеволодова, М.В., Кукушкина, О.В., Поликарпов, А.А. Русские предлоги и средства предложного типа. Материалы к функционально-грамматическому описанию реального употребления. Кн. 1 : Введение в объективную грамматику и лексикографию русских предложных единиц [Текст] / под общ. ред. М. В. Всеволодовой. – М. : Книжный дом «ЛИБРОКОМ», 2014. – 304 с., с. 210-212, 230-238 и др.

Золотова 1988: Золотова, Г.А. Синтаксический словарь : Репертуар элементарных единиц русского синтаксиса [Текст] / Г. А. Золотова. – М. : Наука, 1988. – 386 с.

Конюшкевич 2005: Конюшкевич, М.И. Синтаксемообразующая функция предлога и механизмы опредложивания знаменательной лексики [Текст] / М. И. Конюшкевич // Вопросы функциональной грамматики. Вып. 5. – Гродно, 2005. – С. 3-19.

Конюшкевич 2006: Конюшкевич, М.И. Предлог как синтаксемообразующий формант и структура синтаксемы [Текст] / М. И. Конюшкевич // Лінгвістичні студії : зб. наук. праць. / Донецький нац. ун-т ; наук. ред. А. П. Загнітко. – Донецьк : ДонНУ, 2006. – Вип. 14. – С. 73-79.

Канюшкевіч 2010: Канюшкевiч, М.I. Беларускiя прыназоўнiкi i iх аналагi. Граматыка рэальнага ўжывання. Матэрыялы да слоўнiка. У 3 частках [Текст] / М. I. Канюшкевiч. – Гродна, 2008. – Частка 1. Дыяпазон А–Л. – Частка 2. Дыяпазон К–П. – Гродна, 2010. – Частка 3. Дыяпазон Р–Я. – Гродна, 2011.

Тлумачальны 1980: Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. [Текст] / Атраховіч, К. К. – Мінск : Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, 1980. – 768 с.

У статті розглядаються іменники, які виступають базовим компонентом для утворення синтаксем з темпоральною семантикою (власне-темпоральна лексика, фазова лексика тощо), розглядаються ускладнювачі темпоральних прийменникових сполук (апроксиматори, показники точного часу, ад’єктиви).

Ключові слова: прийменник, прийменникова сполука, апроксиматор, ад’єктив, базовий компонент прийменникової сполуки, темпоральна лексика.

Available 21 November 2014.