Advanced achievements in the grammar. Review of Theoretical Grammar of Modern Ukrainian Language.

Additional information

Author Information:

Anatoliy P. Zahnitko, Doctor of Philology, Professor, Head of Department of Ukrainian Language and Applied Linguistics in Donetsk National University (Donetsk, Ukraine). Correspondence: a.zagnitko@gmail.com

Citation:

Ragavtsov, V. Advanced achievements in the grammar. Review of Theoretical Grammar of Modern Ukrainian Language [Text] // Linguistic Studies : collection of scientific papers / Donetsk National University ; Ed. by A. P. Zahnitko. – Donetsk : DonNU, 2013. – Vol. 26. – Pp. 239-241. – ISBN 966-7277-88-7

Publication History:

Volume first published online: March 20, 2013

Article received: September 15, 2012, accepted: December 28, 2012 and first published online: March 20, 2013

Article.

НАЙНОВІШІ ДОСЯГНЕННЯ В ГРАМАТИЦІ

Рэцэнзія на накову працу :

Загнітко А.П. Теоретична граматика сучасної української мови. Морфологія. Синтаксис. –

Донецьк : ТОВ «ВКФ «БАО», 2011. – 992 с .

Рэцэнзаваная манаграфія А.П. Загнітка – канцэптуальна закончаная праца, у якой асэнсаваны агульнатэарэтычна і агульнадастасоўныя питанні, што так істотна для сучасна лінгістычнай навукі. Даследчык прасочвае шырокі абсяг сучасных лінгвістычных тэорый, прапануе ўласнае тлумачэнне (цалкам арыгіналье і найноўшае) шэрагу пытанняў моўнай структуры ды сістэмы, разглядае суадносыны мовы ы мислення, мовы, маўлення і маўленчай дзейнасці. Пранаваны аналіз з`яўляецца фундаментальным, таму што аўтару ўдалося падаць цалкам аргументаванае тэарэтычнае асэнсаванне розных тыпаў сінтаксічных сувязяў ды іхніх формаў, семантычна-сінтаксічных адносінаў, выявыць асаблывасці сучаснай сінтаксічнай паэтыкі, успершыню ахарактарызаваць кваліфікаційныя параметры словазлучэннеўтваральных і сказаўтваральных сінтаксічных сувязяў.

А.П. Загнітко вылучае асаблівасці класічнага і найноўшага падыходаў у сінтаксісе, устаноўлівае специфіку граматыкі з акрэсленнем самога панацця функцыя ды высвятлення спецыфікі функцыі як выкакрыстання і функцыі як уживання, прасочвае праяўленне функцыі і ўзнікненне дысфункцыі. Упершыню ва ўкраінскім мовазнаўстве ахарактарызаваны заканамернасці відазмяненняў сінтаксічных формаў падпарадкавальнай прыслоўнай сінтаксічнай сувязі ў словазлучэнні, сказе і тэксаце з паслядоўным аргументаваннем крытэрыяў такіх відазмяненняў.

Вычарпальна прааналызаваны ўсе значэнневыя тыпы сінтаксічных сувязяў ды формаў іх выражэння. У той час А.П. Загнітко грунтоўна кваліфікує асаблівасці злучальнай, падпарадкавальнай йсувязяў як сказаўтваральных і сказамадыфікацыйных з акрэсленнем асаблівасцяў іхніх сінтаксічных формаў.

Канчаткова развязаны питанні тыпалогіі семантычных-сінтаксічных адносінаў у межах словазлучэння, простага сказа і складанага (складназлучанага і скадназалежнага) сказа, складанага сінтаксічнага цэлага і тексту. Асабліва важкім з’яўляецца розгляд спецыфікі сучаснага аналітизму з кваліфікацыяй асноўных / неасноўных заканамернасцяў яго ўнутрысказавага праяўлення. Аўтар цалкам свідома не ўнікае востра дыскусійных падыходаў, што датычыць і фунцыйнага аналітызму з усласцівымі яму ўнутрысказазвымі і пазасказавымі разнавіднасцямі, і дынамікі навуукова-лінгвістычных парадыгмаў.

Аналіз структуры і пыпаў фармальнага ускладнення простага сказа грунтуецца на прынцыповым размежаванні семантычнай элементарнасці / неэлементарнасці, што дазваляе даследчыку не толькі выявіць статус паўпрэдыкатыўных, удакладняльных, пабочных, устаўных канструкцый, але і виразна дыферэнцыяваць функцыйныя нагрузкі ўласна-апелятыўных і адносна апелятыўных кампанентаў, паняццяў раду і аднароднасці.

Вычарпальна разгледжаны асаблівасці цструктурацыі тэксту, прасочана іерархія тыкстава-дыскурсіўных катэгорый – катэгорыі падзельнасці і звязнасці, катэгорыі кантынууму, катэгорыі лакунарнасці ды інш., дадзены вычарпальны коментар пяці вызначальных тэкставых катэгорый: удзельнікаў падзей, часу, прасторы, падзі, ацэнкі, пракаментаваны заканамернасці і накірункі ўнутрысказавай актуалізацыі, функцыйна-эстэтычныя метамарфозы ўкраінскага сказа ў мастацкім стылі.

Манаграфія сведчыць, што сучасна тэартычная лінгвістыка ўзбагацілася фундаментальнаю працю па тэорыі марфалогіі і сінтаксісу, шырэй – граматычнай тэорыі. Даследаванне заставкова апрабавана, пацвярджэннем чого з'яўляецця его выкарыстанне ў практыцы вышэйшай школы. Рэцэнзаванай працы ўласціва сістэмнасці і выразная структура, дасканаласць канцэпцыі. Праця актуальная, мае істотнае значэнне для сучаснай лінгвістычнай тэорыі.

Васіль Рагаўцоў (Магілёў, Беларусь)

Надійшла до редакції 15 вересня 2012 року.

© The Editorial Council and Editorial Board of Linguistic Studies Linguistic Studies

Volume 26, 2013, pp. 239-241

Advanced achievements in the grammar. Review of Theoretical Grammar of Modern Ukrainian Language

Ragavtsov Vasil

Article first published online: March 20, 2013