Руководители учреждений
общего среднего образования
ЦЫВЕС
СЯМЁН УЛАДЗІМІРАВІЧ
Руководители учреждений
общего среднего образования
ЦЫВЕС
СЯМЁН УЛАДЗІМІРАВІЧ
Загад аб прызначэнні на пасаду дырэктара
Сямён Уладзіміравіч у настаўніцкай
З вучнями школы
З выхаванцамі школы. 1964год
Ваенна –патрыятычная гульня ”Арляня”
Першы працоўны дзень
Памяць аб адных людзях захоўваецца ў помніках і манументах, памяць аб другіх мы беражом у сваіх сэрцах, як адгалосак іх добрых спраў. І ўсё ж самая высакародная місія ўсіх, хто хадзіў ці ходзіць па гэтай Зямлі – быць і заставацца людзьмі. З педагагічнага асяродзя Дзятлаўшчыны ў гісторыю нашага горада ўвайшлі імены тых, хто прайшоў дарогамі вайны, а потым выбраў цяжкі, але высакародны шлях- выхоўваць моладзь. Адзін з іх—Цывес Сямён Уладзіміравіч. Настаўнік і чалавек з вялікай літары! Такім ён застаўся ў памяці педагогаў і некалькіх пакаленняў выхаванцаў Дзятлаўскай школы-інтэрната – франтавік, заслужаны настаўнік БССР.
Сямён Цывес нарадзіўся 23 лютага 1923 года ў пасёлку Беразіно Мінскай вобласці. Сапраўднае яго імя і імя па бацьку Шэндэль Вульфавіч. Гэта хлопчык з яўрэйскай сям’і. У пэўны час ён змяніў сапраўднае імя на тое, пад якім быў вядомы нашым землякам - Сямён Уладзіміравіч. Гэты няпросты крок даваў магчымасць атрымання адукацыі і кар’ернага росту ў будучыні. Пасля заканчэння 9 класа Мінскай сярэдняй школы № 15 юнак вырашыў добраахвотнікам уступіць у рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі. Гэта быў час звязаны з замацаваннем савецкай улады на тэрыторыі БССР і павышэннем абараназдольнасці краіны. Узнікалі розныя абарончыя грамадскія таварыствы, быў пашыраны рух “варашылаўскіх стралкоў”. У снежні 1939 года Варашылаўскі раённы камісарыят горада Мінска залічыў Сямёна Цывеса на службу. Арміі былі патрэбны ваенныя спецыялісты, і навабранца накіравалі на вучобу ў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён паспеў атрымаць ваенную спецыяльнасць і званне лейтэнанта.
З сакавіка 1943-га прымаў удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца камандзірам тэлефонна-кабельнага ўзвода 6-га асобага палка сувязі 28-й Арміі. Службу пачынаў у складзе войск 16 асобага палка сувязі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. Затым быў прызначаны камандзірам узвода 101-га асобага горнага батальёна 68-й горна-стралковай дывізіі. Пад Херсонам неабходна было правесці сувязь праз Днепр. Цывес са сваім узводам ноччу рушыўся да разбуранага маста і па дну ракі пралажыў пастаянную сувязь. Пад Любанню са сваім падраздзяленнем прайшоў праз непраходнае балота, трымаючы ў руках катушкі тэлеграфнага провада, для таго, каб забяспечыць сувязь трэцяму гвардзейскаму корпусу. За гэта атрымаў першы ордэн Чырвонай Зоркі. Другі ордэн атрымаў пад Дрэзданам за смелыя і рашучыя дзеянні пры дастаўцы штабных дакументаў асаблівай важнасці.
Сямён Уладзіміравіч удзельнічаў у вызваленні Херсона, Мікалаева, Брэста, баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ва Усходняй Прусіі. Асабліва жорсткія баі вяліся за горад Кёнігсберг. За мужнасць і гераізм на полі бою Сямён Цывес быў узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”. У складзе 6-га асобага палка сувязі 28-й Арміі 1-га Украінскага фронту прымаў удзел у баях па ўзяцці Берліна. Аб гэтым сведчаць медаль “За ўзяцце Берліна”. Пазней Сямён Уладзіміравіч быў узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”. За ранейшыя баявыя заслугі ў маі 1985 года атрымаў ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені. Сямён Цывес закончыў службу ў 1947 годзе ў Германіі і дэмабілізаваўся пасля хваробы.
У тагачасны пасёлак Дзятлава былы франтавік прыбыў таму, што сюды пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыехала жыць яго матуля – Гіта Шэндэраўна. Бацьку Сямёна Уладзіміравіча, які працаваў у горадзе Мінску шаўцом, расстралялі фашысты ў яўрэйскім гета яшчэ ў 1941 годзе. Маці ўдалося збегчы з гета і далучыцца да партызан, якія базіраваліся ў Налібоцкай пушчы. Гэта быў партызанскі атрад братоў Бельскіх.
З 1947 года Сямён Цывес – работнік мірнай нівы. На Дзятлаўшчыну ён прыехаў з жонкай Юліяй Маісееўнай (Турэцкай), якая працавала ў дзіцячым доме і школе-інтэрнаце.
З верасня 1947 года ён працаваў ваенным кіраўніком Дзятлаўскай сярэдняй школы. Да жніўня 1950-га, ён быў вызваленым камсоргам Дзятлаўскай СШ выхавальнікаў Дзятлаўскага спецдома, затым настаўнікам матэматыкі і загадчыкам вучэбнай часткі СШ № 1 г. Дзятлава. У 1954-1955 гадах паспрабаваў сябе ў якасці дырэктара Гірыцкай няпоўнай сярэдняй школы. Разумеючы неабходнасць атрымання педагагічнай адукацыі, Сямён Уладзіміравіч у 1952 годзе скончыў Баранавіцкі педагагічны інстытут, а ў 1957-м – Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы па кваліфікацыі “Настаўнік фізікі і матэматыкі”. 20 лістапада 1962 года Сямёна Цывеса прызначаюць на пасаду дырэктара Дзятлаўскай школы-інтэрната. Менавіта гэта пасада стала яго лёсам і дала магчымасць праявіць лепшыя чалавечыя якасці: любоў да дзяцей, адданасць справе, мудраць кіраўніка.
Пад кіраўніцтвам Сямёна Уладзіміравіча працаваў зладжаны педагагічны калектыў, дзякучы якому школа была лідарам сярод школ раёна.
У 1964 годзе яго папоўніла педагог Лідзія Іванаўна Нічыпар. Лідзія Іванаўна расказала, што Сямён Уладзіміравіч Цывес працаваў на пасадзе дырэктара школы да 1983 года, пакуль не выйшаў на пенсію. Яна ў нашай размове адзначыла: “Сямён Уладзіміравіч быў мудрым, мабыць, гэтаму яго навучыла вайна. Гэта чалавек з шырокім кругам інтарэсаў. Ён вельмі многа чытаў, любіў спорт івельмі прыгожа спяваў, таму калектыў школы – інтэрнат заўжды ўдзельнічаў і перамагаў ў самых розных конкурсах, мастацкай самадзейнасці. Дзякуючы дырэктару школа мела свой гімн, аўтарам слоў і музыкі якога з’ўляўся сам кіраўнік.
“На краю городского поселка
Корпуса нашей школы стоят.
Там жывут все мальчишки, девчонки
Что приехали к нам в интернат…”
Менавіта з яго пачыналіся галоўныя школьныя мерапрыемствы. Гімн аб’ядноўваў вучняў і педагогаў, рабіў іх сапраўднай супольнасцю аднадумцаў. Педагогі пад кіраўніцтвам Сямена Уладзіміравіча заўсёды імкнуліся дапамагчы выхаванцам.
Калектыў быў малады, энэргічны. Яго аснову складалі Карэнка Тамара Іосіфаўна, Дактарэнка Ала Сцяпанаўна, Лабасюк Яўген Сцяпанавіч, Мароз Валянціна Іллінічна, Лях Алаксандр Юльянавіч, Жураўлёва Марыя Іванаўна, Шундрык Георгій Міхайлавіч, Мілейка Яўгенія Антонаўна, Грынаш Пётр Сямёнавіч, Грынаш Эмілія Іосіфаўна. Усе яны стараліся зрабіць школу сапраўдным домам для выхаванцаў, дапамагчы ім стаць сапраўднымі людзьмі. Выхаванцаў было шмат—350 чалавек. Гэта былі дзеці з далёкіх вёсак, з няпоўных і малазабяспечаных сем’яў. У класах-групах было іншы раз па 39 чалавек. Выхаванцы з настаўнікамі шмат працавалі на прышкольным агародзе, дапамагалі калгасам у нарыхтоўцы ўраджаю. Было цяжка, але вельмі цікава. У школе працавала цудоўная, яскравая самадзейнасць, школьная агітбрыгада лічылася адной з лепшых у раёне і часта выязжала з выступленнямі ў калгасы, на прадпрыемствы горада, удзельнічалі ў гульнях “Зарніца” і “Арляня”.
А вось Русіна Валянціна Міхайлаўна, таксама былая настаўніца школы – інтэрнат, а зараз актыўны пенсіянер, распавядала, што галоўнымі рысамі характара Сямена Уладзіміравіча былі патрабавльнасць да сябе і другіх, прынцыповасць, адданасць справе. Менавіта таму сярод выпускнікоў таго часу многа ваенных, дактароў, настаўнікаў, інжэнераў, будаўнікоў, артыстаў, мастакоў і нават пісьменнікаў ды і навогул добрых і чулых людзей. Сямен Уладзіміравіч заклаў традыцыю вечароў сустрэч з выпускнікамі, якая жыве да сёняшняга часу.
А крамя таго ён прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова яго выбіралі дэпутатам Дзятлаўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны настаўнік БССР, вопытны і таленавіты педагог – такім запомніўся калегам і выхаванцам школы Сямён Уладзіміравіч. Ён умела кіраваў установай. Быў строгім і патрабавальным да ўсіх, хто з ім працаваў. Імкнуўся, каб дзеці былі накормленыя, апранутыя, добра вучыліся, развівалі свае здольнасці.
Памёр Сямён Цывес 24 студзеня 1988 года і пахаваны на дзятлаўскіх могілках. Ён вельмі любіў дзяцей, працаваў для іх, не шкадуючы сябе. Сімвалічна, што побач з яго магілай знаходзіцца мемарыял «Дзеці ліхалецця”, прысвечаны дзецям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наш герой прайшоў Вялікую Айчынную вайну, пад час якой загінулі яго родныя, сябры. Яго працоўны шлях быў таксама не лёгкі, бо кіраўніцтва школай-інтернатам гэта не проста праца, але і жыцце вялікай сямьёй выхаванцаў і педагогаў, адзіная на усіх радасці і агульныя перажыванні.
Цывес Уладзімір Сяменавіч – незвычайная асоба свайго часу. Гэта чалавек, які прайшоў шляхамі вайны, які ведаў, што такое служба, адказнасць, абавязак, сумленне. Ён ведаў, як балюча губляць родных і сяброў, разумеў вялікую адказнасць перад Радзімай, таму з годнасцю абараняў яе і ішоў да перамогі.
Таксама ён педагог і кіраўнік з вялікай літары. З ім раіліся, яго паважалі калегі і выхаванцы. Яму ўдалося сплаціцьу адзінае брацтва вялікую сям’ю выхаванцаў і настаўнікаў. На працягу многіх гадоў яны імкнуцца да сустрэч, падтрымліваюць сувязь паміж сабой, дапамагаюць пры неабходнасці, ведаюць пра лёсы сваіх сяброў па інтэрнаце.
Уладзімір Сяменавіч – гэта частка гісторыіі развіцця сістэмы адукацыі на Дзятлаўшчыне. Заложаныя ім традыціі на працягу многіх гадоў падтрымліваліся наступнымі кіраўнікамі школы-інтэрната да дня яго закрыцця.
Панфёрава Алена Аляксееўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія г. Смаргоні”