Руководители учреждений
общего среднего образования
АПАНАСОВІЧ АЛЯКСАНДРА ЭДМУНДАЎНА
Руководители учреждений
общего среднего образования
АПАНАСОВІЧ АЛЯКСАНДРА ЭДМУНДАЎНА
Заместитель директора по воспитательной работе Апанасович А.Э., 1987
Директор СШ2 г.Сморгони Апанасович А.Э., 2005
А.Э.Апанасович в составе Гродненской делегации на ІV Всебелорусском собрании
Статья в газете
«Светлы шлях». 2008 год
Статья в газете «Светлы шлях».
2010 год
Статья в книге «Кто есть кто в Республике Беларусь. Женщины Беларуси»
Статья в книге «Кто есть кто в Республике Беларусь. Женщины Беларуси»
АПАНАСОВІЧ АЛЯКСАНДРА ЭДМУНДАЎНА
Настаўнікам можа быць толькі чалавек самага чулага сэрца, чалавек адметны шчырасцю, праўдзівасцю сваіх перакананняў, сваёй нястомнай прагнасцю да новага, да адкрыццяў, да пазнання свету, чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям. “Настаўнік – гэта цікавы чалавек”. Прачытаўшы гэтыя словы Васіля Віткі, мы атрымалі адказ на пытанне, чаму Аляксандра Эдмундаўна стала настаўніцай. Усе гэтыя якасці праяўляюцца ў нашай гераіні ў самай высокай ступені.
Апанасовіч Аляксандра Эдмундаўна нарадзілася 7 ліпеня 1953 года ў вёсцы Свайгіні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
“Я ніколі не збіралася быць настаўніцай, – прызнавалася Аляксандра Апанасовіч, – марыла лячыць людзей. Нават вытрымала іспыты ў медвучылішча. Аднак у рашаючую хвіліну, ува мне праявілася цікавасць да беларускага слова, да роднай беларускай культуры, якая ўзнікла яшчэ ў Свайгінскай васьмігодцы, а потым узрасла і пашырылася ў Вішнеўскай сярэдняй школе”.
У 1976 годзе ў руках маладой прыгожай, поўнай сіл і энергіі Аляксандры дыплом аб заканчэнні Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы па спецыяльнасці “настаўнік беларускай мовы і літаратуры”. Урокі роднай мовы і літаратуры, што праводзіла маладая настаўніца ў сярэдняй школе № 3 г. Смаргоні, былі прасякнуты сапраўднай любоўю і цеплынёй да беларускага слова. Засталіся ў памяці яе словы: “Я лічу нашу мову прыгожай, самай пяшчотнай, вольнай, пявучай, вобразнай, шчырай. Я – беларуска, я люблю нашу мову. Хачу, каб і вы любілі яе так, як я”.
У 1982 годзе Аляксандра Эдмундаўна была прызначана намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Сярэдняй школы № 2 г. Смаргоні. З 1989 года па 2016 год кіравала гэтай установай адукацыі. Улюбёная ў сваю справу, самаахвярная, яна згуртавала вакол сябе калектыў аднадумцаў.
“Школа – гэта вялікая мазаіка, складзеная з маленькіх частачак. Якога колеру яна будзе? Яскравая – калі ў школе цікава, утульна і дзецям, і бацькам, і настаўнікам. Цьмяная – калі працуюць і вучацца без натхнення і жадання. Якую мазаіку складаем мы? Ёсць у ёй розныя фарбы, але я ўпэўнена, што нашы агульныя намаганні зробяць нашу школу яскравай”, – так гаварыла Аляксандра Эдмундаўна.
Пачуцці, сутнасць асабістай жыццёвай філасофіі найбольш дакладна раскрываюць уласныя вершы Аляксандры Апанасовіч (Дадатак).
Кіравала Апанасовіч Аляксандра Эдмундаўна школай 27 гадоў. І гэта не проста перыяд у жыцці, а вялізны шлях, поўны ўзлётаў і падзенняў, радасцяў і нягод, перамог і няўдач. Што значаць для кіраўніка школы гэтыя гады? Гэта – пастаянная і мэтанакіраваная работа па выхаванні дзяцей і фарміраванні адзінай адукацыйнай прасторы. Без перабольшання можна сказаць, што школа для Аляксандры Эдмундаўны – гэта яе жыццё, прызванне і радасць. З моманту кіраўніцтва Аляксандра Эдмундаўна праявіла сваё майстэрства і лепшыя якасці адміністратара, што дазволіла педагагічнаму калектыву вырасці ў дружную і згуртаваную каманду, здольную вырашаць любыя пытанні навучання і выхавання падрастаючага пакалення.
Кожная раніца Аляксандры Эдмундаўны пачыналася са школьнага парога. Яна абавязкова сустракала дзяцей, якія ішлі ў школу. Кагосьці пахваліць, кагосьці паўшчуваць, а камусьці падказаць. А потым бралася за розныя пытанні, многія з якіх патрабавалі неадкладнага рашэння. І так шмат год. Жыццё рухаецца па адным і тым жа коле, але ў ім ёсць свой сэнс. Пад кіраўніцтвам Аляксандры Эдмундаўны навучальная ўстанова паспяхова асвойвала новыя педагагічныя тэхналогіі. Пры гэтым найлепшыя традыцыі школы абавязкова захоўваліся.
Улюблёны ў сваю справу педагог, мудры дырэктар, дэпутат з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, руплівая гаспадыня, надзейная сяброўка. Абаянне натуральнасці і прастаты – адметныя асаблівасці Аляксандры Эдмундаўны. Яе камунікабельнасць, уменне выслухаць выклікаюць шчырую павагу ў тых, з кім ёй прыйшлося працаваць.
“Жыццё пражыць – не поле перайсці, жывіце так, каб пустазеллем не ўзысці…” – гэты наказ, які давала былы дырэктар школы Аляксандра Апанасовіч падчас выпускнога балю, помняць сотні выпускнікоў Cярэдняй школы № 2 г.Смаргоні.
Працаваць у родную школу пад кіраўніцтвам свайго былога настаўніка вярталіся многія выпускнікі школы. Аляксандра Эдмундаўна называла іх з любоўю “мае дзяўчаткі” і для кожнай знаходзіла словы падтрымкі, давала слушныя парады. “Памятайце, галоўнае – быць чалавекам, у любых абставінах, пры любым настроі,” – вучыла яна маладых педагогаў.
За добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Аляксандра Эдмундаўна Апанасовіч была ўзнагароджана граматамі Смаргонскага раённага аддзела народнай адукацыі (1980,1981,1990, 1994, 2004, 2008), Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў (2008), Гродзенскага абласнога аддзела народнай адукацыі (2005), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998, 2005). Узнагароджана нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі" (2008). Выбіралася дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 25 і 26 склікання. Дэлегат Усебеларускага народнага сходу (2010). Грамадская дзейнасць А.Э.Апанасовіч адзначана памятным знакам “2000 год Хрысціянству”, ёй прысвечана старонка ў энцыклапедыі “Жанчыны Беларусі”.
Дадатак
Сегодня все о чём-то спорят
Все чаще выясняют, что и как,
А я хочу вам рассказать о школе,
О её буднях и делах.
Люблю прийти, когда здесь тихо,
А в классе ещё чистая доска,
И вдруг врываются со смехом лихо
Девчонок и мальчишек голоса.
Я их люблю, девчонок и мальчишек,
Хочу раскрыть им тайны волшебства,
Хочу, чтоб они узнали не из книжек,
Что школа наша – волшебная страна.
Я дорожу минутами такими,
Когда кому-то нужен мой совет,
Считаю эти дни почти святыми
И на ошибку прав у меня нет.
Мне кажется, как будто я умею
И шить, и петь, и даже вот писать,
Но все же, вы поверьте мне,
Не смею о другой профессии мечтать.
Пока я в школе, я не постарею,
Я буду жить, смеяться и любить,
И, может быть, ещё сумею
Своих внучат чему-то научить.
2002 год
Есть много открытых путей и дорог,
Профессий немало на свете.
Я в своё время сделала выбор:
Я – педагог, работа моя – это дети.
С ними много проблем и хлопот,
Но главное в детях не это.
Они интересный и шумный народ
В них столько тепла, столько света.
Хочу, чтобы в них этот свет не погас,
Хочу ими только гордиться!
И с этой мечтой я иду каждый год
К ребятам учить и учиться.
Конечно, учеными станут не все,
Не каждый профессором будет.
Но коль суждено моей сбыться мечте –
Пусть будут достойные люди.
Отличный бухгалтер, отважный солдат,
Умелый монтер и строитель.
Вот лучший работы моей результат –
Тогда я хороший руководитель.
Пусть умными, добрыми дети растут –
И жизнь наша станет прекрасной.
А значит, не будет напрасным мой труд.
И значит, живу не напрасно.
2010 год
Забрамская Вольга Леанідаўна,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні»