Он ярким светом знаний озаряет
КАРАГІНА
АНЖАЛІКА МІКАЛАЕЎНА
Он ярким светом знаний озаряет
КАРАГІНА
АНЖАЛІКА МІКАЛАЕЎНА
Майстар клас Карагінай А.М.
Пераможцы конкурсу на лепшую экалагічную пастаноўку
Пераможцы конкурсу
"Першыя крокі ў навуку"
Творчая работа Карагінай А.М.
Лялька ручной працы
Творчая работа Карагінай А.М.
Лялька ручной працы
Творчая работа Карагінай А.М.
Лялька ручной працы
Творчая работа Карагінай А.М.
Жывапіс
Творчая работа Карагінай А.М.
Жывапіс
Творчая работа Карагінай А.М.
Жывапіс
Відэафільм “Аб сапраўдным настаўніку. Крагіна А.М.” https://drive.google.com/file/d/1XmHQr9B6a9c9FW8RB0L2Wm9ac-fyxlBs/view?usp=sharing.
Відэаурокі. Карагіна А.М.:
Карагіна Анжаліка Мікалаеўна
Карагіна Анжаліка Мікалаеўна – настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.Смаргоні” з 1997 года. Больш за 30 год выкладае біялогію і лічыць свой прадмет самым цікавым і захапляльным.
“Біялогія – гэта адзін з “жывых” прадметаў. Ен каштоўны тым, што цесна звязаны з жыццем. А жыцце заўседы з’яўляецца загадкай. Менавіта на ўроках біялогіі ў выніку назіранняў, эксперыментаў, даследаванняў можна зблізіцца з прыродай, сфарміраваць экалагічнае мысленне ў дзяцей”, – лічыць Анжаліка Мікалаеўна.
У сваёй рабоце настаўніца значную ўвагу ўдзяляе стварэнню ўмоў для развіцця асобы вучня праз сумесную творчасць.
Настаўніца лічыць, што цікавасць да прадмета ў дзяцей будзе тады, калі даваць яму магчымасць адчуваць сябе ў ролі даследчыка. Элементы пошуку і адкрыцця заўседы садзейнічаюць гэтаму, яны прысутнічаюць на кожным уроку настаўніцы.
І такая сістэма работы мае свой плён. Больш за дваццаць гадоў Анжаліка Мікалаеўна разам са сваімі вучнямі займаецца даследчай дзейнасцю. За гэты час быў праведзены не адзін дзясятак розных эксперыментаў і даследаванняў. А пачатак быў пакладзены ў 2008 годзе. Тады вучні Анжалікі Мікалаеўны атрымалі Дыплом І ступені на першай абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная Альфа – 2008” у секцыі “Экалогія”. Увазе журы была прадстаўлена работа па тэме “Крыніца і яе жыхары. Эколага-сацыяльнае значэнне крыніцы”. А ў 2009 годзе зноў вучні Анжалікі Мікалаеўны атрымалі перамогу – дыплом І ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная Альфа”. І з таго часу вучні сярэдняй школы №2 не сыходзяць з п’едэсталу, дзякуючы таленавітаму і разумнаму настаўніку. Такіх перамог раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў больш за дзесяць. Апошняй перамогай стала другое месца на “Крыштальнай Альфе – 2021”. Тады вучань адзінаццатага класа Дземідовіч Віталь даследаваў уплыў розных канцэнтрацый фармацэўтычных прэпаратаў на колькасць і прадуктыўнасць дажджавых чарвякоў. Дадзеная работа адзначана дыпломам ІІІ ступені 73-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Мой першы крок у навуку”.
Большасць вучняў Анжалікі Мікалаеўны, якія разам з настаўніцай займаліся даследчай дзейнасцю, пасля школы абралі свой прафесійны шлях, які так ці інакш звязаны з біялогіяй. Сярод іх ёсць урачы, псіхолагі, настаўнікі біялогіі, эколагі.
Настаўніца не толькі кіруе даследчай дзейнасцю вучняў, але і сама актыўна займаецца даследаваннямі. І гэта ў яе паспяхова атрымліваецца. Так у 2016 годзе на раённай навукова-практычнай канферэнцыі педагагічных работнікаў «Сучасны ўрок (занятак): кампетэнтнасны падыход» работа Анжалікі Мікалаеўны была адзначана дыпломам І ступені.
Карагіна Анжаліка Мікалаеўна заўсёды актыўна ўдзельнічае ў метадычнай рабоце школьнай і раённай педагагічных супольнасцяў, дзеліцца вопытам работы на розных узроўнях, праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы для педагогаў устаноў адукацыі раёна ў рамках работы рэсурснага цэнтра сістэмы адукацыі Смаргонскага раёна па тэме «Вучэбна-даследчая дзейнасць як сродак рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу».
Анжаліка Мікалаеўна рэгулярна праводзіць майстар-класы для сваіх калег, бо яна лічыць, што дзяліцца сваім вопытам і ведамі адзін з адным неабходна, каб пашыраць гарызонты магчымасцяў і развіваць індывідуальныя здольнасці. У раённым конкурсе на распрацоўку лепшага майстар-класа Анжаліка Мікалаеўна заняла першае месца.
Той, хто трапляў на ўрокі да Анжалікі Мікалаеўны, адназначна сцвярджае, што яе ўрокі адрозніваюцца мэтанакіраванасцю, выразнасцю і лагічнасцю выкладу матэрыялу. У працэсе навучання настаўніца вялікую ўвагу надае развіццю ў вучняў умення назіраць і тлумачыць з’явы, якія праходзяць у прыродзе, даступна і доказна выкладаць вывучаны матэрыял. На вучэбных занятках Анжаліка Мікалаеўна імкнецца стварыць абстаноўку, якая выклікае прыхільнасць да цяжкага, але займальнага дзеяння, творчасці. Педагог умела кіруе адукацыйным працэсам, вар’іруе формы і метады правядзення вучэбных заняткаў у залежнасці ад канкрэтнай адукацыйнай сітуацыі, эфектыўна выкарыстоўвае сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў працэсе навучання.
Пацверджаннем высокага прафесійнага майстэрства настаўніцы стала ІІ месца на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства ў намінацыі “Лепшая распрацоўка ўрока”.
Анжаліка Мікалаеўна – бясспрэчна, таленавіты педагог. Яна не спыняецца ў сваім прафесійным развіцці, пастаянна ідзе наперад, выкарыстоўваючы новыя метады, рэалізуючы сучасныя педагагічныя тэхналогіі. Вышэйшым прызнаннем яе таленту з’яўляецца перамога на раённым этапе конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Хімія, біялогія” у 2017 і 2020 гадах. Як кажа Анжаліка Мікалаеўна, “конкурс – гэта не толькі магчымасць праявіць сябе, падзяліцца вопытам, але яшчэ і ўнікальная магчымасць атрымаць ацэнку сваёй працы”.
За сваю прафесійную дзейнасць яна не аднойчы была ўзнагароджана граматамі Смаргонскага райвыканкама, Гродзенскага аблвыканкама, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Настаўніца біялогіі – творчая натура. Яна разам з дзецьмі ставіць лялечныя тэатральныя пастаноўкі на экалагічную тэму. У конкурсе “Экалогія праз тэатр” пастаноўка пад кіраўніцтвам Анжалікі Мікалаеўны заняла І месца.
Але Анжаліка Мікалаеўна не толькі таленавіты рэжысёр, але і ландшафтны дызайнер. “Умець бачыць прыгажосць вакол сябе – гэта мастацтва, а ўмець ствараць гэту прыгажосць – гэта высокае мастацтва,” – так лічыць настаўніца. Таму кожную вясну яна выходзіць на прышкольную тэрыторыю, каб стварыць разам з вучнямі свой чарговы шэдэўр. Выхаванцы таленавітага педагога сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурса “Упрыгожым Беларусь кветкамі” ў 2018 годзе, рэспубліканскага конкурса “Юны натураліст”у 2019 годзе.
Настаўніца праяўляе творчасць не толькі ў школе, але і дома. У вольны час яна вырабляе лялькі ручной работы ў розных тэхніках, малюе карціны маслам, лепіць з палімернай гліны.
Анжаліка Мікалаеўна Карагіна заўсёды дзеліцца сваімі ведамі і вопытам з вучнямі і калегамі. Яна лічыць, што сапраўдны настаўнік як збан, які павінен быць пастаянна напоўнены. Каб яго крыніца не вычарпалася, педагог павінен пастаянна ўдасканальвацца. Бо дзецям цікавы той настаўнік, які захоплены сваім прадметам, умее зацікавіць ім, сам знаходзіцца ў творчым пошуку і прыцягвае да яго вучняў, вучыць сумесна пераадольваць цяжкасці і перамагаць.
Петрушэвіч Вольга Уладзіміраўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні»