Он ярким светом знаний озаряет
БАЛАБУШКА
ЛІЛІЯ ЯНАЎНА
Он ярким светом знаний озаряет
БАЛАБУШКА
ЛІЛІЯ ЯНАЎНА
ВЫСТУПЛЕННЕ СЦЕФАНОВІЧ АНЖАЛІКІ ( 2021 г.)
З ТЭЗІСАМІ ПА ДАСЛЕДЧАЙ РАБОЦЕ “ЖАНРАВАЯ АДМЕТНАСЦЬ ВЕРША-ПРЫСВЯЧЭННЯ Ў ТВОРЧАСЦІ СУЧАСНЫХ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ
(НА МАТЭРЫЯЛЕ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІХ ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ 2000-2020 гг.)”,
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АНТАЛОГІІ ВЕРШАЎ- ПРЫСВЯЧЭННЯЎ
“КРАЯВІДЫ ДУШЫ І РАДКА”
ВЫСТУПЛЕННЕ МІСЮК ГАННЫ (2023 г.) ПАД ЧАС ПРАЦЫ КРУГЛАГА СТАЛА “ЧАРНОБЫЛЬ – ГЭТА ТРАГЕДЫЯ, ПОДЗВІГ, ПАПЯРЭДЖАННЕ”( ПА МАТЭРЫЯЛАХ НАВУКОВА- ДАСЛЕДЧАЙ РАБОТЫ “КОЛЕРАВАЯ СІМВОЛІКА Ў ВЕРШАХ МІКОЛЫ МЯТЛІЦКАГА(НА ПРЫКЛАДЗЕ ЗБОРНІКАЎ “БАБЧЫН”, “ЗАМКНЁНЫ ДОМ”)”
Згадзіцеся,што і талент, і мудрасць, і праца, як маленькія цаглінкі, будуюць нешта адно вялікае, унікальнае, вельмі патрэбнае ва ўсе эпохі, своеасаблівыя рухавікі прагрэсу Чалавецтва…. І калі ты страціш хоць адно звяно – усё разбурыцца і знікне. Таму, напэўна, сапраўдны настаўнік у сваёй працы кіруецца традыцыйнымі і сучаснымі тэхналогіямі педагагічнай дзейнасці, умее адаптавацца да новаўвядзенняў,пастаянна займаецца самаадукацыяй, вельмі беражліва ў кожнае сваё слова і справу ўкладвае часцінку сваёй душы, светлых памкненняў. А прыярытэтным напрамкам у сваёй прафесійнай дзейнасці педагог лічыць грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця любові да родных мясцін, цікавасці да гісторыі сваёй малой радзімы, каштоўнасных адносін да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Міжволі ўспамінаецца дзяцінства…З маленства, дзякуючы настаўніцкай дзейнасці сваёй матулі, якая выкладала рускую мову і літаратуру на працягу 40 год, мне так і ўяўляўся вобраз сапраўднага настаўніка: па дарозе жыцця ідзе мудры, добры і разам з тым дасціпны чалавек, які ўсё бачыць, усё заўважае, усё ўзважае на шалях свайго сэрца. Ён ведае намнога больш, чым гаворыць,да многіх рэчаў ставіцца некалькі іранічна, з усмешкай. Часам за гэтай іроніяй хаваецца і трывога, і душэўны боль, і сумненне, і жаданне знайсці духоўны спакой, крыніцу ўнутранай гармоніі, штось непахіснае, праверанае стагоддзямі: наша з табой зямля- самая лепшая, і нідзе такой у свеце быць не можа, жыццё чалавека- імгненне, а мудрасць і прыгажосць роднай зямлі- вечнасць, якую нам трэба захаваць для наступных пакаленняў:
Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,
Пераліўчата ззяюць азёры,
Дзе стаяць веліканы-капцы-курганы,
Векавечным парослыя борам.
І твае вучні міжволі таксама пачынаюць ўсведамляць сябе прадстаўнікамі канкрэтнай нацыі і адначасова часцінкамі сусвету, думаюць пра ўласнае месца ў жыцці і пра сутнасць людскога быцця, пра гарманічнае спалучэнне зямнога і духоўнага: яно яднае ў сабе такія каштоўнасці, як дабрыня і міласэрнасць, цярпімасць, павага і гуманнасць ў адносінах да іншых. Сцефановіч Анжаліка, мая вучаніца, неаднаразовая пераможца інтэлектуальных конкурсаў і конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцыі) абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў,піша вершы, цэнтральным лейтматывам якіх з’яўляецца наступная думка:
Ты - чалавек! Не забывай пра гэта!
І каб нашчадкі не маглі забыць,
Свой шлях зямны прайдзі як трэба,
Каб у вечным руху душу не згубіць!
У наш час, калі людзі заняты сваімі будзённымі справамі,калі ходзяць па дарагіх скарбах,як па простых каменнях, не прыкмячаючы іх, настаўнікі адыгрываюць ключавую ролю ў грамадскім развіцці, больш
таго, словы сапраўднага настаўніка гучаць вельмі свежа, сучасна, патрэбна, таму што выхоўваюць душэўную прыгажосць і высокую інтэлектуальнасць, дапамагаюць зацікаўленым знайсці сцежкі да галоўных чалавечых шляхоў, да Чалавецтва…
Напэўна, менавіта прыклад матулі падштурхнуў на выбар мною прафесіі. І вось ужо за маімі плячыма 32 гады настаўніцкай дзейнасці, з іх 21 год- выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “ Сярэдняя школа №26 імя А.М.Сівачова г.Гродна”.
Пастаянны творчы пошук, адкрытасць да інавацый дазваліў мне значна павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу, дасягаючы яго паспяховага выніку: мае вучні неаднаразова становіліся пераможцамі раённых, гарадскіх, абласных творчых і інтэлектуальных конкурсаў, раённых, абласных алімпіяд па прадметам “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцыі) абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў. Напрыклад, у 2019/2020 навучальным годзе на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” – дыплом III ступені, у 2020/2021- дыплом II ступені. У 2020/2021 навучальным годзе на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбнаму прадмету “Беларуская літаратура” - дыплом I ступені. У 2022/2023 навучальным годзе на 3-яй рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Мой першы крок у навуку”- дыплом II ступені; абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”- дыплом I ступені, на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбнаму прадмету “Беларуская літаратура - дыплом I ступені.
Пераканана:прафесійная педагагічная падрыхтоўка - гэта неабходнасць для сапраўднага настаўніка. Таму часам параўноўваю сябе і сваю педагагічную дзейнасць з прафесіяй фокусніка, які на ўроках спрабуе разнастайныя метадычныя прыёмы, педагагічныя знаходкі з мэтай знаходжання індывідуальнага падыходу да кожнага вучня ў класе, пры гэтым прывіваючы любоў да прадмета і выклікаючы ў вучняў непадробную цікавасць і імкненне займацца даследчай дзейнасцю.
Вучні становяцца прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцыі) толькі ў тым выпадку, калі ёсць жаданне адкрыць штосьці нязведанае, калі тэма навукова- даследчай працы актуальная і мала распрацаваная, калі “складваецца” плённая сумесная праца настаўніка і яго вучняў. Зазначым, што тэмы навукова-даследчых работ маіх вучняў закранаюць розныя вобласці даследавання, абавязкова нешта новае, штосьці дагэтуль нязведанае, напрыклад: ”Канцэпт “агонь” у розных ракурсах” - дыплом III ст., рэспубліка, 2012 г., “Жанравая адметнасць верша-прысвячэння ў творчасці сучасных беларускіх паэтаў (на матэрыяле літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў 2000-2020 гг.) - дыплом I ст., рэспубліка, 2021г.,“ Колеравая сімволіка ў вершах Міколы Мятліцкага (на прыкладзе зборнікаў “Бабчын”,
“Замкнёны дом”) - дыплом I ст., рэспубліка, 2022 г.. Канешне, такія перамогі натхняюць на дасягненне новых вышынь, падштурхоўваюць і настаўніка, і вучняў на сваіх жыццёвых сцяжынках “Рунець, красаваць, налівацца!”
Упэўнена: кожнае дзіця таленавітае ад прыроды, а таму сапраўднаму настаўніку неабходна мець жаданне і ўменне “раскрыць” гэтыя дзейсныя сілы, даць ім штуршок, накіраваць. Я спрабую глядзець на свет вачыма дзяцей, каб дапамагчы ім раскрываць свае здольнасці і таленты, самаўдасканальвацца, складаць свае “жыццёвыя пазлы”: распрацоўваць ўнікальныя тэхналогіі, аберагаць навакольнае асяроддзе, ганарыцца дасягненнямі айчыннага мастацтва, спартыўнымі рэкордамі сваіх землякоў, карацей кажучы, верыць у сябе, у сваю справу, у сваю Бацькаўшчыну.І зноў мае вучні, разважаючы з гэтай нагоды, пішуць свае паэтычныя радкі- своеасаблівыя запаветы:
Вазьміце цеплыню,любоў,пяшчоту-
Пачуццяў шчырых вам ніколі не забыць.
Тых краявідаў,дзе прайшло дзяцінства,
Замежжа вам не зможа замяніць…
Сапраўдны настаўнік вучыцца разам са сваімі вучнямі. Інакш як можа навучыць дзяцей чалавек, які не ўмее гэтага рабіць сам? У імкненні абудзіць цікавасць дзяцей да ведаў, я не прапускаю ніводнага зручнага выпадку, каб навучыцца неабходнаму, цікаваму, карыснаму для прафесіі, тым самым самаўдасканальваючы сябе. Мы разам з вучнямі адпраўляемся ў захапляльныя вандроўкі будучыні і мінулага, жывём сучаснасцю: пазнаём нязведаныя куткі нашай Радзімы, удзельнічаем у інтэлектуальных конкурсах, віктарынах, разам перажываем перамогі і няўдачы, набываючы своеасаблівы жыццёвы вопыт, і робім важныя высновы: жыццё чалавека – імгненне, а мудрасць і прыгажосць роднай зямлі – вечнасць, якую нам патрэбна захаваць для наступных пакаленняў. Мае вучні ўпэўнены, што ў сённяшнім імклівым XXI стагоддзі неабходна выпрацоўваць сваю жыццёвую пазіцыю, ствараць сваю гісторыю і сваімі справамі ў гэтым накірунку забяспечваць лідарства і суверэнітэт роднай Беларусі.
Вельмі мне імпануе выказванне знакамітага беларускага класіка Якуба Коласа:”Педагог - гэта не толькі выхавальнік, педагог - гэта сябар, чалавек, які дапамагае нашаму грамадству падымацца на вышэйшую прыступку культуры”. Таму, напэўна, на педагогу- вялізная адказнасць: дапамагчы дзецям стаць велікадушнымі і высакароднымі людзьмі, выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, якія захоплена і з веданнем справы будуць адкрываць новыя гарызонты, знаходзіць адказы на самыя складаныя пытанні. І хочацца верыць, што нашаму маладому пакаленню хопіць розуму, сіл і натхнення зрабіць чысцейшымі жыццёвыя крыніцы, прадоўжыць лепшыя традыцыі землякоў, панесці ў вялікі свет праз добрыя справы назву сваёй краіны –Беларусь!
Вядзе цябе наперад дарога жыцця… Крок за крокам… Метр за метрам… Ты яшчэ не ведаеш пэўна, што чакае цябе вунь за тым
паваротам…Але не сумняваешся ў адным: родная зямля будзе жыць і квітнець, і будзе працягвацца яе гісторыя яшчэ доўга-доўга, таму што побач з табою сапраўдны настаўнік, які мае права хваляваць душу і сэрца не толькі сучаснікаў, але і нашчадкаў, які дапамагае сваім вучням стаць паспяховымі і ўпэўненымі ў жыцці…”Ён яркім святлом ведаў азарае…”
Таму, каб агонь душы і сэрца заззяў і ў тваёй душы і асвятляў усім шлях, трэба рупліва працаваць, карыстаючыся мудрасцю і вопытам продкаў, не забываючыся на сваё ўласнае адчуванне непаўторнасці чалавечага жыцця… Можа, тады на небасхіле талентаў з’явіцца яшчэ адна яркая, самабытная, неардынарная, ТВАЯ ЗОРКА…
Балабушка Лілія Янаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА“Сярэдняя школа №26 імя А.М.Сівачова г. Гродна”