Нравственный подвиг педагога
РАКОВІЧ
ВІКТАР УЛАДЗІМІРАВІЧ
Нравственный подвиг педагога
РАКОВІЧ
ВІКТАР УЛАДЗІМІРАВІЧ
У нашай краіне Дзень Перамогі - гэта свята, якое тычыцца ўсіх і кожнага. Ён аб'ядноўвае і моладзь, і старэйшае пакаленне, і нават дзеці ведаюць, якім высокім коштам дасталася нам Перамога. Стаць яшчэ бліжэй да сведкаў тых гераічных гадоў сённяшняй моладзі дапамагаюць успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Уладзіміравіч Раковіч жыў у вёске Дольная Рута і доўгі час працаваў дырэктарам “Дольнаруцкай базавай школы”.
Нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Лясок Карэліцкай гміны Навагрудскага павету Навградскага ваяводства ( па адміністратыўным падзелам Польшы).
Ён рана навучыйся чытать, гэтаму вучыла яго цетка праз “Закон божы”. У 1930 годзе, калі споўнілася 7 гадоў, яго бацька павёў у школу. Школа ў тыя часы размяшчалася па хатах. Спачатку вучыліся на беларускай мове, а потым перайшлі на польскую мову. На прыканцы 6 класа з аднакласнікамі зрабіў забастоўку, каб выкладанне вялось на беларускай мове. Бацькоў тады штрафавалі, але ніхто не пайшоў у школу і праз 2 тыдні заняткі пачаліся на беларускай мове. Cкончыўшы 7 класаў, вучыцца далей не змог, бо не было грошай. У 1939 годзе, калі прыйшла Савецкая ўлада, Віктар Уладзіміравіч пайшоў у школу ў 6 клас, бо праграмма польскай школы не супадала з праграмай савецкай школы. У гэтым жа годзе ўступіў у камсамол. Летам 1941 года закончыў 7 клас. Ён марыў стаць афіцэрам…
Вайна… Цёмнай хмарай нечакана ўварвалася ў жыццё народа. Яна чорнай рысай падзяліла жыццё мільёнаў людзей на шчасліае учора і нязведаннае заўтра. Вось як успамінае Раковіч В.У. тое імгненне калі пачуў, што пачалася вайна: “ 22 чэрвеня 1941 года, нядзеля. Я толькі на досвітку вярнуўся з клуба. Я смачна заснуў. І вось заходзіць бацькаі аб’яўляе навіну – пачалася вайна. Ад гэтай навіны я прабудзіуся. Адпачыць не прыйшлося… На другі дзень я пайшоў у сельскі савет. Наша камсамольская агранізацыя атрымала заданне ахоўваць тэлефонную лінію з вёскі Заполле ў Шчорсы. Днём і ноччу мы патруліравалі на веласіпедах па шассейнай дарозе ад в. Краснае да в. Шчорсы. На 3 дзень вайны раён стаў арэнай жудасных баёў адступаючых падраздзяленняў Савецкай Арміі з праціўнікам. Памятаю, быў у Карэлічах і назіраў, як пьяныя нямецкія салдаты рабавалі дамы яўрэеў. Быў сапраўдны пагром, расправа з мірнымі жыхарамі. Пачалася расправа з савецкімі актывістамі. Я стварыў камсамольска-маладежную брыгаду ў вёсках Лясок і Заполле. На першым сходзе мяне абралі яе сакратаром. Нашай задачай было збіраць зброю і боепрыпасы. З першых дзен акупацыі ў нас была пішушчая машынка і радыёпрыёмнік. Мы слухалі сводкі Савінфармбюро і друкавалі лістоўкі. Распаўсюджвалі іх па вёсцы.
Восенню 1941 года, мы рашылі, што трэба каму-небудзь уладкоўвацца на работу да немцаў каб там праводзіць дыверсіённую работу. 1 лютага 1942 года я ўладкаваўся працаваць сакратаром у Малюшыцкую гміну. Там я наладзіў сувязь з быўшымі байцамі Чарвонай Арміі -гэта акружэнцы, якія засталіся ў вёсцы жыць. 30 красавіка 1942 года на сходзе вырашылі стварыць партызанскі атрад. Выбралі камандзіра. Ім стаў палітрук Чырвонай Арміі – Раман Фёдаравіч Карпенка. У атрад пайшло 11 чалавек, па колькасці вінтовак. Астатнія далучацца да атрада, калі атрад здабудзе зброю. Праз месяц часта хлопцаў вярнулася дадому. Некалькі разоў завязваўся бой атрада з паліцыяй. Шмат загінула. Вось так скончылася арганізацыя нашага першага партызынскага атрада.
1 лютага 1943 года я з сваімі сваякамі паехаў у Шчорсы выгнаць алею. Калі ехалі назад, недаяжджаючы некалькі сотняў метраў да дому, сустрэлі партызан. Нам прапанавалі заехаць на бліжашы двор, разпрагчы коней, зайсці ў хату і не выходзіць на вуліцу. Я прасядзеў у хаце некаторы час, потым выйшаў на вуліцу, запытаў у партызана, які праходзіў міма мяне ці ведае ён Міхаіла Бойка. “ Гэта наш камандзір узвода,”- адказаў партызан. Мяне завялі да “дзядзі Мішы”, так звали Міхаіла Бойка. Мы прывіталіся як добрыя знаёмыя. Ён завёў мяне да камандзіра атрада. Я расказаў пра работу камсамольскай арганізацыі і што хачу застацца ў атрадзе. Камандзір сказаў каб я ўзяў частку ўзвода “дзядзі Мішы” і ехаў. Я заехаў дадому, развітаўся з бацькамі. Так я стаў партызанам Першага Беларускага асобага казачага атрада. Яго камандзірам быў Дзмітрый Анісімавіч Дзенісенка. ”
Першае баявое хрышчэнне Віктар Уладзіміравіч атрымаў праз тыдзень пасля прыходу у атрад. Бой адбыўся ў вёсцы Бярозавец. Вось як гэта было…
Атрад прыехаў у Беразавец. А разведку адправілі ў вёску Крынкі. Разведка паведаміла, што там у млыне мелецца мука для Карэліцкага гарнізона. Муку нельга было аддаваць немцам. Таму ў Крынкі направілі фурманкі і 2-гі ўзвод, а ў Беразаўцы аставілі першы ўзвод і 45-мілімітровая гармата. Нехта паведаміў у Карэлічы, што партызаны забіраюць муку. Камендант гарнізона выклікаў з Навагрудка карны атрад. Партызынам, што знаходзіліся ў млыне было цяжка адбівацца. Карнікаў было многа і яны заселі ў кустарніку, а партызаны былі на адкрытай мясцовасці, якая добра прастрэльвалася. Каб дапамагчы ім першы ўзвод пачаў абстрэльваць немцаў з гарматы. Але тут паведамілі, што з другога боку да Беразаўца падязжае каля 10 фурманак з паліцаямі. Прадзед с таварышамі уручную перакацілі гармату ў другі канец вескі...
Бой за Бяразавец закончыўся перемогай партызан, і што асабліва важна, без страт. Партызаны даказалі, што могуць перамагчы і ў адкрытым баю.
Адметнай рысай Асобага казачага атрад, было тое, што ен знаходзіўся не ў лесе, а ў вёсцы Новае Сяло. Фашысты называлі яе “Партызанскай Масквой”. Атрад кантраляваў шэраг вёсак: Пагарэлка, Вялетава, Ярэмічы, Крынкі, Лукі, Некрашэвічы і іш. Сюды фашысты баяліся паказвацца.
Акрамя выподковых баёў з паліцыяў, камандаванне атрада праводзіла кожны месяц планавыя аперацыі. У лютым была разгромлена самаахова ў Лыкавічах, на 5 сакавіка была запланіравана аперацыя па знішчэнню маста на рацэ Уша.
Але самым жудасным для Віктара Уладзіміравіча быў канец сакавіка, калі арыштавалі яго бацьку. Вось як ён успамінае той час…
“Напрыканцы сакавіка нехта перадаў мне, што арышавалі майго бацьку. Калі пачалася вайна бацька зняў са школы сцяг і схаваў на сваім ложку. Калі бацьку арыштоўвалі, то знайшлі сцяг і гэта было адной з прычын яго растрэлу. Але асноўнай прычынай было тое, што сусед бачыў, як я прыязджаў дадому і далажыў у паліцыю. Забралі яго ў Карэлічы. Білі. На другі дзень за школай у гары расстралялі. Родным не дазволілі яго забраць.
Было шмат баёў, удзел у аперацыі “Канцэрт”, у якой было падарвана 250 реек ад Мінска да Стоўбцаў, шмат таварышаў загінула.
Пра Асобы казачы атрад бала скаладзена песня, якую спявалі не толькі ў атрадзе, але і насальніцтва. Вось словы песні:
Еремичи, Лядки, Дудудки,
Где пули свистели как град,
Там бился с врагом не на шутку
Особый казачий отряд.
Крестьян белорусской деревни
Сплотив в героический ряд,
Защита Отчизны и веры
Особый казачий отряд.
І г.д.
Карэлічы вызвалілі напярэдадні 7 ліпеня.
Віктара Уладзіміравіча адправілі працаваць старшынёй райсавета асаавіяхіма ў Навагрудак. Праз тыдзень яму надаела і ён вярнуўся дадому. Потым папрасіўна на фронт. Яго направілі ў Першую камсамольскую штурмавую сперную брыгаду, якая знаходзілася на Одэры. Калі атрымлівалася, то памагаў будаваць лодкі, пантонныя масты.
Дзень Перамогі сустрэў на Балтыйскім моры.Пасля Перамогі 2 гада яшчэ заставаўся ў Германіі, іх брыгада займалася размінірваннем, дапамагала вастанаўліваць збудаванні.
Дадому вярнуўся ў сакавіку 1947 года. У верасні 1947 года паступіў у 10 клас Карэліцкай школы. Скончыў. Паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут на гістарычны факультэт. Скончыў. Працаваў настаўнікаў гісторыі, завучам, дырэктарам “Дольнаруцкай базавай школы”.
Шэўка Т.А.,
намеснік дырэктара па ВВР
ДУА “Лукская сярэдняя школа”