Руководители учреждений
общего среднего образования
ЛЯНКЕВІЧ
ВІТАЛІЙ ІВАНАВІЧ
Руководители учреждений
общего среднего образования
ЛЯНКЕВІЧ
ВІТАЛІЙ ІВАНАВІЧ
ЛЯНКЕВІЧ
ВІТАЛІЙ ІВАНАВІЧ
ЛЯНКЕВІЧ
ВІТАЛІЙ ІВАНАВІЧ
Нарадзіўся Віталій Іванавіч Лянкевіч 7 студзеня 1952 года ў вёсцы Лоша Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Маці, Лідзія Міхайлоўна, з 1945 па 1953 год працавала дырэктарам Байканскай сямігадовай школы. Лідзія Міхайлаўна была ўздзельніцай Вялікай Айчынай вайны. На Віцебшчыне ў адным з партызанскіх атрадаў была сувязой. Узнагароджана ордэнам Айчыный вайны 2 ступені, усімі юбілейнамі медалямі.
Бацька, Іван Рафаілавіч, як і ўсе Лянкевічы да яго ў 5-ым пакаленні, нарадзіўся ў вёсцы Байканы Астравецкага раёна. Перад вайной закончыў 6 класаў польскай школы на станцыі Гудагай. Па тым часе гэта быў добра адкукаваны чалавек. І калі сям’я Івана Рафаілавіча перасялілася ў Гудагай, бацьку прызначылі старшынёй арганізацыі ‘Заготзярно’, а маці пайшла працаваць у гэту ж арганізацыю касірам. Пазней Іван Рафаілавіч быў абраны старшынёй Гудагайскага сельскага савета і працаваў на гэтай пасадзе доўгі час –да выхаду на пенсію.
У 1958 годзе, хоць яшчэ і не было Віталію Лянкевічу тады патрэбных на той час сямі гадоў, пайшоў ён у першы клас Гудагайскай васьмігодкі. Першая настаўніца, Кірык Кацярына Іванаўна, хутка навучыла хлопчыка ўсім патрэбным уменням, і пасля Новага года ён быў занесены ў класны журнал, бо да гэтага быў на пробным навучанні.
Вучыцца падабалася, але яшчэ больш падабалася сяброўства школьнае. Ад прыроды надзелены добрай памяццю і пачуццём гумару вучыўся лёгка.
Класным кіраўніком была Аніскавец Марыя Пятроўна. На базавай ступені навучэння вучылі настаўнікі, якія ўсё жыццё аддалі Гудагайскай школе: Блізнікі Аляксандра Мікалаеўна ( дырэктар школы і настаўнік геаграфіі) і Пётр Раманавіч ( настаўнік фізічнай культуры і працоўнага навучання), Казначэевы Прохар Сільвестравіч (настаўнік рускай мовы і літаратуры) і Франя Генрыхаўна (завуч шкалы і настаўнік матэматыкі і нямецкай мовы), Малькевіч Неаніла Пятроўна (настаўнік фізікі і хіміі), Комар Ніна Рыгораўна( чарчэнне матэматыка).
Як і ўсе хлопцы, захапляўся тэхнікай. Асабліва падабалася пракаціцца на бацькавым службовым матацыкле. Сябры(Слава Голубеў, Віця Клусевіч, Пеця Раткевіч) таксама вельмі часта гадзінамі праседжвалі ў двары, чакаючы моманту, калі можна будзе пачысціць, змазаць “сталёвага каня”, а калі пашанцуе, то ў якасці ўзнагароды пракаціцца па вясковай вуліцы. Стадыён школьны знаходзіўся каля школы, і ,вядома, усе вольныя, асабліва летнія вечары праводзілі на стадыёне.
Пасля заканчэння Гудагайскай васьмігадовай школы прадаўжаў разам з сябрамі вучыцца ў Астравецкай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння спрабаваў паступіць у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Здаўшы хімію на “тры”, вярнуўся ў Гудагай. Пачаў працаваць у Астравецкім райспажыўтаварыстве (на матаролеры развозіў прадукты ў пункты грамадскага харчавання: буфеты, рэстаран, сталовыя. Затым закончыў курс навучання ў Ашманскім аўтамотаклубе і атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. Праз некалькі месяцаў у тым жа райспажыўтаварыстве яму даверылі новенькія ”Жыгулі”, на якіх вазіў старшыню райспажыўтаварыства. Вельмі падабалася гэта работа. Зараз ужо былі паездкі дальнія: у Мінск, Вільнюс, Гродна. Перарваў гэту працу прызыў у войска.
Служыў у Франкфурце-на-Одэры ў асобым кантэнгеце савецкіх войск у Германскай Дэмакратычнай рэспубліцы, ракетны полк, другі дывізыён. Паколькі ў воінскім білеце было запісана “аўтамабільныя войскі”, адразу ж атрымаў пасаду вадзіцеля машыны камандзіра дывізіёна. Затым перавялі ў часць, дзе прыйшлося працаваць з сакрэтнымі дакументамі. Суправаджаць дакументы такога кшталту трэба было ўзброеным, гэта значыць меў свой асабісты пісталет, страляў з якога амаль заўсёды ў “дзясятку”. Гэта пасада патрабавала высокай засяроджанасці, пунктуальнасці, адказнасці. І ў час аднаго з вучэнняў за добрасумленнае выкананне абавязкаў быў узнагароджаны правам сфатаграфавацца каля каля развёрнутага сцяга палка, падзячным пісьмом бацькам і одпускам на дзесяць сутак без дарогі. Для салдата гэта было вялікай узнагародай .
А пасля одпуска ўжо была і дэмабілізацыя. Гэта быў 1972 год. Думаў, што вернецца на ранейшую пасаду, бо часта ўспамінаў тыя новенькія ”Жыгулі“. Аднак лёс зрабіў іншы паварот. І малады, падцягнуты (падцягваўся на турніку на адной руцэ), з бездакорнай вайскавой выпраўкай Лянкевіч Віталій Іванавіч быў запрошаны ў Гудагайскую школу на пасаду настаўніка фізічнай культуры і працы. Праз некалькі месяцаў стаў студэнтам гістарычнага факультэта (завочнае аддзяленне) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
У 1975 годзе жаніўся на маладой, вельмі прывабнай і інтэлегентнай настаўніцы, якая прыехала працаваць у Гудагайскую школу па размеркаванню пасля заканчэння інстытута. Будаваў дом. Разам з жонкай Эмой Іосіфаўнай вырасцілі двух сыноў. Старэйшы, Дзмітрый, стаў таксама, як і бацька, настаўнікам. Працуе ў Гродзенскай школе, выкладае англіскую мову. Малодшы, Вадзім, стаў архітэктарам.Зараз працуе ў адной з праектнабудаўнічых фірм у горадзе Мінску.
Праз 10 гадоў (у 1982 годзе) педагагічнай працы быў прызначаны дырэктарам местачковай Гудагайскай васьмігадовай школы.А праз тры гады стаў дырэктарам пасялковай Гудагайскай васьмігадовай школы.
У 1995 годзе быў выбраны на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў, дзе адпрацаваў два сазывы-8 гадоў. Потым зноў-дырэктарства ў Гудагайскай сярэдняй школе аж да заслужанага адпачынку да 2012 года.
Менавіта ў час дырэктарсва Віталія Іванавіча Лянкевіча школа атрымала статус сярэдняй і пераехала ў сучасны двухпавярховы будынак. Вельмі ўрачыста быў зроблены пераход з аднаго будынка ў другі. Са сцягам піянерскай дружыны, пад гукі горнаў і барабанаў крочыла расцягнуўшаяся амаль на кіламетр калона вучняў, настаўнікаў праз увесь Гудагай. Прасторны двухнавярховы будынак, вялікія светлыя вокны, новая мэбля і пах свежапафарбаваных падлог запомніўся надоўга ўдзельнікам гэтага марша ў студзені 1991 года.
Добра помніць амаль усіх выпускоў школы. Вельмі многа выпускнікоў школы стала настаўнікамі. Можна пералічыць усіх медалістаў Гудагайскай школы.
Вядома, што ў кожнай школе ёсць і свае праблемныя дзеці. У Віталія Іванавіча быў свой метод утрымання іх ад непажаданых учынкаў. Галоўная педагагічная запеведзь дырэктара школы заключалася ў тым, каб не абразіць чалавека незаслужаным абвінаваначаннем або нават падазрэнням.Таму, калі здаралася якое-небудзь ЧП у школе, падазроных запрашалі ў кабінет дырэктара. А там ужо чакалі прапанова згуляць у шашкі або ў шахматы(сам Віталій Іванавіч-моцны ігрок). Гледзячы на правініўшагася Віталій Іванавіч зводзіў гульню да зацягнуўшайся нічыёй або маланкава хуткага пройгрыша свайго партнёра. А далей, пасля адаптацыі вучня і пранікнення дырэктара ў яго настрой, ужо ішла размова па сутнасці справы. Пры чым, справа не заўсёды даходзіла да прызначэння пакарання. Вельмі часта дзейнічала ўзятае з парушальнікам слова гонару, якое той стараўся стрымаць.
У памяці многіх пакаленняў вучняў школы Віталій Іванавіч застаўся як асоба нераўнадушная, шчыра зацікаўленая ў паспяховасці кожнага чалавека.Такімі ж былі адносіны дырэктара школы з калегамі.
Вельмі многа было зроблена В.І.Лянкевічам для ўмацавання матэрыяльнай базы школы.Чалавек камунікабельны, ён знаходзіў спонсараў у той час, калі дзяржава ўжо не магла забяспечыць узрослую разам з навукова-тэхнічным прагрэсам матэрыяльную забяспечнасць школы. У той час, дзякуючы намаганням дырэктара, наша ўстанова адукацыі мела найбольшую ў раёне колькасць камп’ютараў у разліку на колькасць вучняў.
Прайшлі гады, і ў школе былі заменены старыя, знішчаныя часам вокны на сучасныя – пластыкавыя.Тэрыторыю школы абнеслі эстэтычна прыгожай і разлічнай на доўгія гады агароджай. Перед школай раскінуўся малады сад . Умацоўвалася спартыўная база, таму і паказчыкі па развіццю фізкультурна-аздараўленчай работы многія гады былі лепшымі ў раёне .
Не марыў у дзяцінстве Віталій Іванавіч Лянкевіч стаць настаўнікам. Але ўсё свядомае працоўнае жыццё (амаль 40 гадоў) аддаў школе. І ўжо немагчыма ўзгадаць гісторыю Гудагайскай школы без асобы яе шматгадовага дырэктара.
Ірына Мікалаеўна Жалток,
кіраўнік музея
ДУА "Гудагайская сярэдняя школа"