Нравственный подвиг педагога
СЯДАЧ
ЯЎГЕНІЯ АРСЕНЦЬЕЎНА
Нравственный подвиг педагога
СЯДАЧ
ЯЎГЕНІЯ АРСЕНЦЬЕЎНА
Сядач Я.А.
Настаўніка з даўніх часоў паважалі, адносіліся з павагай, да яго звярталіся за парадай. Сапраўды, гэты незвычайная прафесія. Настаўнік не толькі павінен даваць веды, але ўмець аддаваць часцінку сваёй душы, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы, паважаць сваю гісторыю і культуру.
Наша Дубненшчына славіцца знакамітымі настаўнікамі. Яны не толькі вучылі і выхоўвалі сваіх вучняў, але і самі былі годнымі сваёй краіны.
У гісторыі нашай краіны быў перыяд, калі нашы настаўнікі абаранялі сваю зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі ў партызанскіх атрадах, удзельнічалі ў ваенных аперацыях. Пасля заканчэння вайны яны вярнуліся ў свае родныя мясціны, дзе кожны дзень навучалі дзятей таму, што ім так неабходна ў жыцці.
Выхаваць патрыёта і грамадзяніна, гатовага служыць Радзіме, сфарміраваць ўстойлівы характар, здольны да пераадолення любых цяжкасцей, захапіць маладыя сэрцы і розумы смагай ведаў– з такой задачай можа справіцца толькі настаўнік, у якім яго навучэнцы бачылі ўзор яркай асобы, якая прысвяціла сябе служэнню людзям.
Такім узорам была ветэран Вялікай Айчыннай вайны, настаўніца Дубненскай сярэдняй школы Сядач Яўгенія Арсенцьеўна.
Сядач Яўгенія Арсенцьеўна нарадзілася 14 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1939 годзе скончыла 5 класаў польскай школы. З 1939 года па 1941 год займалася ў 5-6 класах ў Дубнаўскай няпоўнай сярэдняй школе (так яна ранней называлася). Затым пачалася вайна.
Яўгенія Арсенцьеўна разам са сваёй матуляй Крывец Кацярынай Сцяпанаўнай пайшла ў партызанскую брыгаду А.Неўскага.
У гады вайны тэрыторыя Мастоўскага раёна знаходзілася ў зоне актыўных дзеянняў партызан. Цэнтрам партызанскага руху была Ліпічанская пушча.
27 ліпеня 1943 года рашэннем ЦК КП (Б) быў аформлены Беластоцкі падпольны абкам партыі. Яго сакратаром быў зацверджаны Васіль Емяльянавіч Самуцін. Тады ж пачало фарміравацца партызанскае аб’яднанне Беластоцкай вобласці. У яго склад увайшлі атрады "баявы", імя Аляксандра Неўскага, імя С. М. Будзёнага, «за Радзіму" і чатыры партызанскія групы. Брыгады і атрады размяшчаліся, галоўным чынам, у Ліпачанскай і Ружанскай пушчах. Агульная колькасць звыш 400 чалавек.
Народныя мсціўцы Беластоцкага злучэння пусцілі пад адхон 3 фашысцкія эшалоны на чыгунцы Гродна – Ліда, а на шашы Ваўкавыск – Слонім узарвалі жалезабетонны мост даўжынёй 15 метраў. На ўчастку чыгункі Ваўкавыск – Масты было ўзарвана 12 рэек.
12 лістапада 1943 года Беластоцкае партызанскае злучэнне фарсіравала раку Нёман і перайшло чыгунку Масты – Ліда. Пры пераходзе праз чыгунку было ўзарвана 235 рэек.
Нямецка-фашысцкія захопнікі сканцэнтравалі для барацьбы з партызанамі да 6 тысяч гітлераўцаў. У ноч з 15 на 16 лістапада партызаны адбілі пяць атак. Аднак пад націскам пераўзыходзячых сіл праціўніка вымушаны былі зноў адысці да Ліпічанскай пушчы, дзе размясцілі лагер.
У лютым 1944 года камсамольцы брыгады імя А.Неўскага пусцілі пад адхон 35 варожых эшалонаў, знішчылі 800 гітлераўцаў, узарвалі і спалілі 31 мост на чыгунках і шасейных дарогах, спалілі 18 складаў, знішчылі 48 кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай сувязі.
1 мая 1944 года партызаны Беластоцкага злучэння не дапусцілі да фронта 47 фашысцкіх эшалонаў.
У гераічным летапісу партызанскай барацьбы ўпісана многа слаўных імён. Імя Сядач Яўгеніі Арсенцьеўны ёсць сярод іх. Яна была ўзнагароджана медалём “За баявыя заслугі”.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў у 1944 годзе яна вярнулася ў родную вёску. У 1944-1945 годзе закончыла 7 класаў Скідзельскай сярэдняй школы. З 1945 года па 1948 год працавала бухгалтарам Дубненскага сельскага савета. У 1948 годзе была выбрана дэпутатам Дубненскага сельскага савета.
Жаданне вучыцца не пакідала Яўгенію Арсенцьеўну. У 1951 годзе закончыла Луненскую сярэднюю школу і ў тым жа годзе паступіла ў Гродзенскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт па спецыяльнасці матэматык. Інстытут закончыла ў 1955 годзе.
З 1955 па 1956 год працавала настаўніцай матэматыкі Скідзельскай сярэдняй школы. У 1956 годзе ёй было прапанавана паехаць у Германію працаваць настаўніцай у школе, дзе навучаліся дзеці рускіх ваеннаслужачых.
Камандзіроўка працягвалася два гады. Прапанова застацца была, але Яўгенія Арсенцьеўна згоды не дала. Ёй хацелася вярнуцца дамоў, на сваю маленькую радзіму.
З 1958 года і да пенсіі яна працавала ў школах Дубнаўскага сельскага савета: спачатку ў Сарочыцкай школе, а затым у Дубнаўскай сярэдняй школе. (Дадатак 1).
З успамінаў Васілюк Тамасы Сямёнаўны: “Яўгенія Арсенцьеўна любіла і знала свой прадмет. Была класным кіраўніком. Дзяцей любіла, умела зацікавіць іх. Неаднаразова удзельнічалі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах і займалі першыя месцы. А яшчэ вельмі любіла вылазкі ў лес з дзяцьмі. За перыяд работы ў школе яны прайшлі ўвесь Мастоўскі раён. Пасля заканчэння школы выпускнікі падтрымлівалі сувязь са сваім настаўнікам, а яна ў сваю чаргу цікавілася іх лёсам”.
Яўгенія Арсенцьеўна мае многа ўзнагарод. Яна пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1973 года, узнагароджана знакам. Узнагароджана юбілейнымі медалямі да 20- і 30-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, медаль “60 год узброеных сіл СССР”. Маюцца ганаровыя граматы аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама.
Сядач Яўгенія Арсенцьеўна была замужам, мела дзве дачкі.
З успамінаў Сядач Яўгеніі Арсенцьеўны: “У 2008 годзе 14 чэрвеня я святкавала свой 80-гадовы юбілей. Самай вялікай узнагародай для мяне было прысутнасць маіх выпускнікоў. Яны раз’ехаліся па ўсёй краіне, але ў гэты дзень яны сабраліся ў вёсцы Дубна. Былыя вучні віншавалі свайго настаўніка з юбілеем. Хто змог падумаць, што пройдзе 30 год пасля заканчэння школы, а яны будуць помніць мой дзень нараджэнне”.
У апошнія гады Яўгенія Арсенцьеўна моцна хварэла. Дачка забрала яе да сябе ў Калінінград.
Сядач Яўгеніі Арсенцьеўны не стала 11.11.2015 года. Ёй было 87 гадоў.
Кандратовіч Ірына Мікалаеўна,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА «Дубненская сярэдняя школа»