Бессмертно дело, непрерывна нить,
Придут старейших юные сменить
УЧАЩИЕСЯ И ПЕДАГОГИ ПРОФИЛЬНЫХ КЛАССОВ ПЕДАГОГИЧЕСКОЙ НАПРАВЛЕННОСТИ
ГУО «КОНВЕЛИШСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА»
Бессмертно дело, непрерывна нить,
Придут старейших юные сменить
УЧАЩИЕСЯ И ПЕДАГОГИ ПРОФИЛЬНЫХ КЛАССОВ ПЕДАГОГИЧЕСКОЙ НАПРАВЛЕННОСТИ
ГУО «КОНВЕЛИШСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА»
Вучні-пераможцы абласной ПЕДАГІЯДЫ разам з настаўнікам Поляк Гэленай Феліксаўнай
г. Гродна, 2023 г.
Вучні педагагічнага класа з педагогамі і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 2022 г.
Калі шавец будзе дрэнным
майстрам, то дзяржава ад
гэтага не пацерпіць, а вось калі
грамадзян будуць выхоўваць
дрэнныя, недасведчаныя
настаўнікі, то мы пацерпім ад
гэтага ўсе.
Платон
Прафесія педагога (настаўніка) з’яўляецца фундаментам для ўсіх астатніх прафесій. Якой будзе будучыня нашых устаноў адукацыі? Хочацца, каб у прафесію ішлі падрыхтаваныя і матываваныя юнакі і дзяўчаты. Таму важна рыхтаваць пераемнікаў, неабыякавых педагогаў, нашу будучыню. Гэтую задачу і дапамагаюць рашаць педагагічныя класы і групы, якія функцыянуюць у Канвелішскай сярэдняй школе з 2017 года.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што “педагог выконвае вельмі важную функцыю ў жыцці грамадства: ён фарміруе будучыню нацыі”. Работа педагагічных класаў і груп садзейнічае ўсебаковаму развіццю асобы старшакласніка, які не толькі засвойвае асновы псіхалогіі і педагогікі на факультатыўных занятках “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, але і атрымлівае лідарскія здольнасці і якасці, вучыцца працаваць у камандзе, прымаць рашэнне, дасягаць вынікаў.
За пяць гадоў функцыянавання ў Канвелішскай сярэдняй школе педагагічных класаў і груп 12 вучняў (52%) абралі прафесію педагога. Гэта асэнсаваны і ўсвядомлены выбар тых юнакоў і дзяўчат, якія ўжо адчулі “смак” прафесіі: правялі свае першыя ўрокі і заняткі ў дашкольных групах, арганізавалі выхаваўчыя мерапрыемствы і конкурсы, паўдзельнічалі ў днях самакіравання.
Пры арганізацыі работы педагагічных класаў канвелішскія педагогі супрацоўнічаюць з выкладчыкамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Партнёры школы – філалагічны і педагагічны факультэты. У рамках наладжанага “дыялогу” прадугледжана работа сумесных інтэрактыўных пляцовак, удзельнікамі якіх з’яўляюцца студэнты і вучні. Будучыя педагогі-школьнікі асвойваюць азы прафесіі, маюць магчымасць пабываць у студэнцкіх аўдыторыях, паўдзельнічаць у вэбінарах і канферэнцыях, а таксама ў конкурсах. Любімае мерапрыемства вучняў – Фестываль педагагічных класаў, які рэгулярна праводзіцца педагагічным факультэтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе каманда Канвелішскай сярэдняй школы рэгулярна становіцца пераможцай (2020, 2022, 2023 гады). Фестываль – гэта своеасаблівая пляцоўка для самарэалізацыі вучняў, тут прадугледжаны рознабаковыя заданні: прэзентацыя педкласа, конкурсы плакатаў “Прафесія педагога: учора, сёння і заўтра” і адкрытых урокаў. А яшчэ гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца аднадумцы і паплечнікі, дзе адбываецца абмен ідэямі і планамі на будучыню.
2023 год прынёс перамогу камандзе педагагічнага класа Канвелішскай сярэдняй школы на ПЕДАГІЯДЗЕ “Дыялог вопыту і маладосці, навукі і практыкі”, якую штогод праводзіць Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі. У конкурсных мерапрыемствах вучні адказвалі на пытанні алімпіяды па педагогіцы і псіхалогіі, рашалі заданні з дапамогай кейс-метаду, калі на працягу пятнаццаці мінут неабходна разгледзець рэальныя псіхолага-педагагічныя сітуацыі, выявіць у кожнай з іх педагагічную праблему, прапанаваць і абгрунтаваць спосаб рашэння канфлікту, прадугледзець вынікі прапанаванага спосабу і прадуктыўнасць рашэння.
У рамках абласной ПЕДАГАГІЯДЫ праходзіць панэльная дыскусія “Я выбіраю прафесію педагога”. Экспертамі ў дыскусіі выступаюць маладыя педагогі-выпускнікі педагагічных класаў, студэнты і вучні. Удзельнікі абмяркоўваюць пытанні: “Чаму я выбіраю прафесію педагога? Хто паўплываў на мой выбар? Якія якасці забяспечваюць паспяховасць педагога?”
Удзел у конкурсах – гэта своеасаблівы крок для творчай самарэалізацыі асобы будучага педагога, магчымасць яшчэ раз асэнсаваць “плюсы” і “мінусы” педагагічных прафесій.
Важнае значэнне для фарміравання камунікатыўных і крэатыўных кампетэнцый вучняў педкласаў належыць рэалізацыі сумеснага з кафедрай беларускай філалогіі Гродзенскага дзяражаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праекта “Фальклорная спадчына Воранаўшчыны: вучымся і развіваемся”. Вучні ўдзельнічаюць у фальклорных і краязнаўчых экспедыцыях, распрацоўваюць пазнавальныя экскурсіі і квэст-гульні па родных мясцінах, ствараюць сцэнарыі рэканструкцыі мясцовых абрадаў і святаў.
Немагчыма эфектыўная работа педагагічных класаў без арганізацыі работы з бацькамі вучняў. З 2021 года дзейнічае культурна-асветніцкі праект вучняў і іх бацькоў “Бацькі+”. Шэраг акцый і мерапрыемстваў, якія арганізуюцца ўдзельнікамі праекта, накіраваны на павышэнне выхаваўчага патэнцыялу сельскіх маладых сем’яў, фарміраванне здаровага ладу жыцця, развіццю чытацкіх кампетэнцый дзяцей праз арганізацыю сямейных чытанняў.
Сталі традыцыйнымі ў Канвелішскай сярэдняй школе дні педкласаў “Мой першы ўрок”, “Я будучы педагог”, конкурс на лепшае партфоліа, міні-канферэнцыя “Вядомыя педагогі Беларусі”, дзе вучні не толькі набываюць даследчыя кампетэнцыі, але і прыходзяць да высновы, што педагагічную адукацыю мелі і Іван Якубоўскі, Маршал Савецкага Саюза, і Пётр Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР, і Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць педагагічных класаў – гэта магчымасць клапаціцца пра будучыню школы. У руках сённяшніх педагогаў – лёс адукацыі, прафесіі, фарміраванне станоўчага іміджу настаўніка, пошук тых прыёмаў і метадаў, якія пераканаюць старшакласнікаў у важнасці і значнасці “самай важнай прафесіі на Зямлі”, бо педагог-асветнік “нясе” свет ведаў, дабрыні і грамадзянскасці.
Паспяховыя выпускнікі педагагічных класаў – гонар школы
Івона Пільжыс, выпускніца 2018 года, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (спецыяльнасць “Рамана-германская філалогія (англійская)”:
“Вучылася ў педагагічным класе, настаўнікам марыла быць з дзяцінства: яшчэ тады праводзіла для сваіх лялек урокі. Заканчваю навучанне ва ўніверсітэце ў 2023 годзе і планую вярнуцца настаўнікам англійскай мовы ў родную школу, дзе сфарміравалася як чалавек і асоба. Родная зямля прыцягвае, хачу працаваць дзеля яе дабрабыту, на яе карысць. Буду вучыць дзетак дабрыні і міласэрнасці, а яшчэ любові да паэтычна-шчырага і такога непаўторнага Воранаўскага краю”.
Віктар Буйноўскіс, выпускнік 2020 года, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (спецыяльнасць “Беларуская філалогія”): “Вучыўся два гады запар у педагагічным класе, што паспрыяла асэнсаванаму выбару прафесіі настаўніка. Беларуская мова і літаратура – мае любімыя дысцыпліны яшчэ з дзяцінства. Па-першае, мая мама была філолагам, па-другое, мы ў старэйшых класах удзельнічалі ў мерапрыемствах са студэнтамі-філолагамі ГрДУ, і я хацеў быць у іх радах. Цяга да родных мовы і літаратуры сфарміравалася і ў час фальклорных экспедцыцый, у якіх мы ўдзельнічалі, і ў час даследавання культурнай спадчыны Воранаўшчыны. Школа – гэта месца, дзе мы чэрпаем натхненне і энэргію”.
Арцём Савоська, выпускнік 2020 года, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (спецыяльнасць “Фізічная культура”): “Настаўнікам марыў быць з дзяцінства, а вучоба ў педагагічным класе дазволіла зрабіць асэнсаваны выбар. Фізічная культура – гэта першы крок да здароўя. Мару вярнуцца на Воранаўшчыну настаўнікам, каб у сельскай моладзі фарміраваць здаровы лад жыцця, арганізоўваць і праводзіць спартыўныя мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць папулярызацыі важных ісцін: “Чалавек сам стварае сябе і фарміруе тых, хто знаходзіцца з ім поруч”. І зараз на канікулах актыўна ўдзельнічаю ў спаборніцтвах па футболе і баскетболе паміж жыхарамі вёсак Канвелішкі, Свілы, Беняконі”.
Ангеліна Шумская, выпускніца 2020 года, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (спецыяльнасць “Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць”):
“Жыць у гармоніі з сабою і светам – мой жыццёвы дэвіз. Біялогіяй захапіла мяне Аўкштулевіч Тамара Яўгеньеўна, крэатыўны і творчы педагог. Кожны яе ўрок быў для мяне знаходкай і спазнаннем навакольнага свету. А свае якасці характару здолела асэнсаваць на факультатыўных заняках “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, якія праводзіла Надзея Іванаўна Адамчык. Мая школа – гэта трамлін у шчаслівую будучыню, бо тут вучаць асноўнаму – працавітасці, патрыятызму і дабрыні”.
Ангеліна Сакалоўская, выпускніца 2021 года, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (спецыяльнасць “Філалагічная адукацыя. Беларуская мова і літаратура. Англійская мова”): “Любоў да філалогіі – гэта ад мамы і маіх педагогаў. Любіла ўрокі моў і літаратур. Захаплялася фальклорнай спадчынай роднага краю, удзельнічала ў экспедыцыях. Школа зрабіла мяне паспяховым чалавекам, які цвёрда стаіць на нагах, выдатна вучыцца ва ўніверсітэце (сярэдні бал – 9,9), разумее значнасць сваёй малой радзімы, з якой адкрываецца свет і дарога ў будучыню”.
Сафія Кічко, выпускніца 2022 года, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (спецыяльнасць “Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)”):
“Я з задавальненнем прачыналася раніцай і ішла ў школу. Тут мяне сустракалі апантаныя педагогі і надзейныя сябры. Паверыць у сябе, не здавацца перад цяжкасцямі, працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, любіць сваю малую радзіму вучылі настаўнікі. Мне хочацца працаваць з імі побач, каб захапляць матэматыкай сваіх вучняў, калі кожны ўрок – адкрыццё сусвету і сябе ў гэтым свеце”.
Якжык Наталля Віктараўна,
дырэктар ДУА “Канвелішская сярэдняя школа”