Іван Мележ

"Працаваў у літаратуры ён сур'ёзна, добрасумленна, самаахвярна, думаў аб жыцці і літаратуры ён маштабна, глыбока, мудра, з дзяржаўным размахам, з сапраўдным грамадзянскім неспакоем і заклапочанасцю". (Н. Гілевіч)


"Іван Паўлавіч цярпець не мог і ў жыцці, і ў літаратуры грубасць, пошласць, кар'ерызм, мяшчанства... У сваіх ацэнках Іван Паўлавіч быў непахісны, і ніякія закулісныя размовы не ўплывалі на іх". (Лідзія Пятроўна Мележ, жонка)


"Іван Мележ... Ён быццам пасланы быў у жыццё, у свет той зямлёй, дзе нарадзіўся, каб расказаць людзям, што гэта за край такі паляшуцкі (а шырэй - беларускі) і што за людзі яны, тыя палешукі, тыя беларусы, каб расказаць усяму свету, хто мы, беларусы, адкуль і куды ідзём, што нясём чалавецтву. Паведаць пра ўсё гэта па-свойму, па-мележаўску..." (А. Адамовіч)


"Яго душа была багатая, вочы вострыя і мудрыя, розум аналітычны, рука нястомная. Колькі засталося няздзейсненых планаў, як бы яшчэ ўзбагацілася наша літаратура!" (П. Панчанка)


"Пісьменнікам Мележа, як і шмат каго, зрабіла вайна. А дакладней - усё, што на той вайне перажыта было, адчута, перадумана, убачана". (А. Адамовіч)