Цётка

Балада Цёткі

(15.07.1876-17.02.1916)

Ратуючы людзей, сябе не ўратавала

Ад тыфусу, нібы ад чорнага агню…

Да хаты сцежкі злая ноч пазамятала,

І небакрай замецены, што нават дню

Ніяк не выкаціць з-за гаю сонца-кола,

Каб растапіць хоць на паўдня журбу ў

людзей,

Што цешацца яшчэ надзеяй кволай,

Што ачуняеш ты і стане жыць святлей

У родным краі, што даўно аб волі марыць

І чуе скрыпкі беларускай вольны спеў,

Дзе свеціцца лучынкай маладзік з-за хмары

І вецер адзінокі снег страсае з дрэў

Ля хаты, у якой ты сёння паміраеш

І нараджаешся… Як з кокана матыль

ляціць,–

Душой у неба беларускае ўзлятаеш

І крыжам застаешся ў Беларусі жыць… (В. Шніп)