Воблакі слоў

Сёння ўсё часцей можна сустрэць вакол нас воблакі слоў (у рэкламе, на паштоўках, вокладках кніг, марках, цішотках, плакатах і г.д.).

Воблака слоў (воблака тэгаў, word cloud, tag cloud) - гэта спіс слоў, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў тэксце. Спіс афармляецца наглядна, у якой-небудзь форме (напрыклад, воблака, дрэва, прамавугольніка і г.д.).

У такім воблаку можна зашыфраваць словы любімага верша ці песні, таксама воблакам можна аформіць спіс слоў-асацыяцый.

Адным з правілаў воблака слоў з'яўляецца наступнае: памер шрыфту для кожнага слова залежыць ад таго, наколькі часта гэтае слова сустракаецца ў тэксце. Чым часцей слова сустракаецца, тым большы памер шрыфту. Аднак гэтае правіла можна ігнараваць.

Паспрабуйце пазнаць па тэгах песню, зашыфраваную ў воблаку справа.

Воблакі слоў дапамагаюць узнавіць у памяці творы літаратуры, асноўныя моўныя паняцці і г д. Напрыклад, можна прапанаваць вучням здагадацца па тэгах, які літаратурны твор зашыфраваны або якая часціна мовы мае такія характарыстыкі. Вучні могуць самі ствараць воблакі слоў па зададзеных настаўнікам крытэрыях.

Як стварыць воблака слоў?

Воблакі слоў можна стварыць пры дапамозе спецыяльных праграм або сайтаў. Ніжэй можна знайсці спіс некаторых сайтаў.

    1. tagxedo.com. Гэты сайт патрэбна адкрываць праз Оперу.
    2. abcya.com. Цікавы сайт з вялікай колькасцю анлайн-гульняў для дзяцей. Воблакі ствараем ТУТ.
    3. wordclouds.com. На гэтым сайце можна стварыць розныя па форме воблакі слоў.
    4. wordcloud.pro. У адрозненне ад папярэдніх рэсурсаў гэты русіфікаваны.
    5. https://wordscloud.pythonanywhere.com/ Сайт вельмі просты ў карыстанні, русіфікаваны.
    6. https://wordart.com/ Адзін з самых папулярных сайтаў для стварэння воблакаў слоў. Не русіфікаваны.

Дзе паглядзець узоры воблакаў слоў?

На старонках сайта "Ведай" размешчаны ўзоры воблакаў слоў: