Вацлаў Ластоўскі

Балада Вацлава Ластоўскага

(8.11.1883–23.01.1938)

Дзень адыдзе ў небыццё

Па чырвоных кветках смерці.

Верыць жа табе ў жыццё

І казаць народу: “Верце!”

І на вулках нашай Вільні

Бачыць волю праз гады

І праз турмы, і клады,

Бачыць залаты наш час,

Дзе наш Бог пачуе нас,

Бо сваё мы скажам слова:

“Мы народ, і ў нас ёсць мова,

Ёсць адвечная Айчына,

А вакол яе-чужына…”

І ляціць у сэрца куля

Па загаду: “Расстраляць!”

І пакуль яна ляціць

Вечнасць будзеш ты збіраць,

Каб радзіным словам жыць,

Каб ісці ў світанне наша

І цяпліць святло для нас.

“Ён– нацдэм!”– бязродны кажа,

“Ён– змагар!”– нам кажа час,

Што пачаўся ў родным краі,

Дзе заўжды чужынцаў зграі,

Дзе заўжды нас вельмі мала.

Толькі годнасць не прапала!

……………………………..

Век адыдзе ў небыццё,

Ды не скончыцца жыццё. (В. Шніп)