Максім Лужанін

Балада Максіма Лужаніна

(2.11.1909-13.10.2001)

Жыццё прайшло, як кніга прачытана…

Жыццё прайшло, нібы святло ўзарвана

І Храм разбураны на ўзгорку тым,

Дзе ўсё, як сон, дзе ўсё, як райскі дым…

Жыццё прайшло, але было жыццё,

Нібы на дрэве высахлым лісцё

Было.

І больш ніколі ўжо не быць

Пад гэтым небам, дзе аблокам плыць,

Табе і мне, і гэтаму святлу

Падобнаму на вострую стралу,

Што пранізаўшы нашу цемнату,

Ляціць далей і плача на ляту…

Жыццё прайшло, нібыта дзень прайшоў,

І паўзлятала вараннё з крыжоў,

І свечкі захлынуліся святлом,

Нібы згарэў стары гасцінны дом… (В, Шніп)