Кастусь Каліноўскі

Балада волі Кастуся Каліноўскага

(2.02.1838-22.03.1864)

Беларусь - не царам

маскоўскім,

Беларусь - не варшаўскім

панам!

Алесь Дудар

Што выбраць: волю ці няволю?-

Хутчэй для здрадніка пытанне.

У змагара ліхая доля,

Са смерцю вольнае каханне.

Чужынцам крыўская пагоня

Спакойна на дае ўладарыць,

Таму й пяюць хвалу кароне

І нішчаць вольныя штандары.

А хто чужы? Хто здрадзіў волі,

Сваю зямлю прадаў за словы.

А хто свае? Хто ў ратным полі

За Край паклаў свае галовы.

І хай разгромлена паўстанне,

І хай панішчаны штандары,

Але не можа быць пытання:

Каму Айчынаю ўладарыць? (В. Шніп)