Тэксты мастацкіх твораў

Не заўсёды ёсць магчымасць адшукаць у бібліятэцы патрэбную кнігу. Асабліва калі ты працуеш у вясковай школе і памеры бібліятэкі не адпавядаюць тваім запытам. Альбо знаходзішся на адпачынку далёка за межамі Беларусі.

На гэтых старонках вы знойдзеце спасылкі на тэксту мастацкіх твораў у фарматах fb2 (для мабільных тэлефонаў і планшэтаў) і epub, pdf (для камп'ютараў і ноўтбукаў).

Як чытаць з тэлефона або планшэта?

Спампуйце з Play Маркета адну з наступных праграм і ўсталюйце яе на свой мабільны тэлефон.

На маю думку, лепшая "чыталка" для тэлефонаў або планшэтаў. Я карыстаюся ёй на працягу многіх гадоў. У наладках праграмы можна выбраць памер шрыфта, колер старонкі, пераключыцца на начны рэжым.

Праграма "чытае" тэксты ў наступных фарматах: ePub, mobi, rtf, fb2 (.zip), plain text.

Вельмі добрая праграма для чытання кніг, якая ўмее нават чытаць для вас уголас. Кнігі сартуюцца па аўтарах, назвах. Таксама можна падабраць свой шрыфт і міжрадковы інтэрвал.

Распазнае тэксты ў наступных фарматах: fb2, epub, txt, doc, rtf, html, chm, tcr, pdb, prc, mobi, pml.

Праграма мае цікавы інтэрфейс: кнігі стаяць на віртуальнай палічцы, у якасці вокладкі паказваецца першая старонка кнігі. Па змаўчынні на экране адбіваюцца нядаўна прачытаныя кнігі.

Праграма "чытае" наступныя фарматы: PDF, DjVu, XPS (OpenXPS), Comic books (cbz,cbr), FictionBook (fb2, fb2.zip) і, пачынаючы з версіі 2, EPUB, RTF, MOBI і AWZ3.

У праграмы, акрамя рэжымаў "Дзень" і "Ноч", ёсць і рэжым "Змрок". Праграма вельмі простая ў карыстанні. Можна настроіць шрфыт, памер літар, анімацыю. У платнай версіі адсутнічае рэклама.

Праграма распазнае наступныя фарматы: TXT, HTML, EPUB, PDF, MOBI, FB2, UMD, CHM, CBR, CBZ, RAR, ZIP і OPDS.