Ян Баршчэўскі

Балада Яна Баршчэўскага

(1790-12.03.1851)

Зноў дождж ідзе змываючы сцяжыны,

Якімі нам вяртацца ў родны свет,

Дзе беларусы ёсць, а ў іх Айчына–

Як за Хрыстом ёсць жыватворны след.

А Плачка ўсё блукае па Прыдзвінні.

Яна з тваёй шляхецкаю душой.

Магілы ж нашыя не змыюць ліўні,

Што ў хмарах тых, якія над зямлёй

Над нашаю і з захаду, і ўсходу

Плывуць, жадаючы, каб заўтра мы

Забыліся, якога радаводу

Мы тут, дзе нашы Храмы і дамы

Адвечныя і, як зямля, святыя,

Бо нашыя, бо з нашаю крывёй…

Галодны воўк на поўню нема вые,

Туман, як замак белы, над травой

Плыве праз нас, а Плачка ўсё блукае

Па Беларусі, у якой нам вечна жыць,

Нягледзячы на тое, што знікае

Адвечнае і часта дождж імжыць… (В. Шніп)