Беларусь, Радзіма, край

Выказванні пра Радзіму

Радзіма мая дарагая,

Красуйся і вечна жыві! (А. Бачыла)


О Радзіма, табой напоўнена сэрца да краю!.. (П. Панчанка)


Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам бацькаўшчыны жыць? (В. Вітка)


Яснага блакіту табе. зямля бацькоў, родны кут! (Р. Барадулін)


Зямля Радзімы! Ў сэрцы боль салодкі

Хто не адчуў, сустрэўшыся з табой? (А. Звонак)


Няхай краса любімае зямлі

У задушэўнай песні адгукнецца. (А. Астрэйка)


Хай праменяцца дні,

Беларусь, над тваімі палямі,

Зелянеецца рунь,

Наліваецца колас цяжкі. (Г. Пашкоў)


Любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна. (У. Караткевіч)


Будзеш ты свабодная навекі,

Дарагая наша Беларусь! (П. Панчанка)


Кахаю...

Люблю...

Беларускаму краю

бясконца я слова "люблю" паўтараю (Д. Бічэль)


Беларусь - мая радзіма,

Любы сэрцу твой прастор. (М. Калачынскі)


Мой край ясназоры! Прайшоў ты нямала

Шырокіх і вузкіх дарог (Я.Колас).


А мне ў мілай старане —

Бліжэй да сонца і прыроды... (Я. Янішчыц)


Магутны Божа! Уладар сусветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых!

Над Беларусяй, ціхай і ветлай,

Рассып праменне Свае хвалы (Н. Арсеннева)


Малюнкі бацькаўскай зямлі!

Нічым вас з памяці не сцерці. (П. Глебка)


Зямля з блакiтнымi вачамi -

Раздолле рэчак i лугоў!

Тут называюць Васiлькамi

На Беларусi хлапчукоў,

Звiняць крынiцы, як цымбалы,

Сцяжынкi свецяць у лясах.

Палі, узгоркi, перавалы -

Прасторны шлях, далёкi шлях! (Э. Агняцвет)


Дзівос на планеце, я знаю, багата,

Ды толькі чамусьці прыходзяць у сны

Сцяжынка лясная, за рэчкаю хата,

Дзе ўранні над лугам плывуць туманы. (А. Бачыла)


Беларусь мая, сонца,

Дарагая і родная маці! (У. Караткевіч)


Дзе прайшло маленства. там пачынаецца Радзіма. (К. Чорны)


Беларусь - мая маці і мова, паветра і хлеб. (А. Вялюгін)


Беларусь, я — твой воін адданы і сын,

Мае думкі і сэрца заўсёды з табою (П. Панчанка).


Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся

У святыя абрысы бацькоўскай зямлi.

На чужыя спакусы душой не паддайся,

Каб нашчадкi мяне за свой лёс не клялi.

Каб не ўспомнiла горкiм дакорам краiна:

"I чаго ён быў варт, i нашто было жыць:

Нават сына свайго, нават роднага сына

Не ўразумiў, чым трэба ў жыццi даражыць!.." (Н. Гілевіч)


Беларусь, ты не забыта.

У душы, як Божы знак:

Хата… Канюшына… Жыта…

Бульба… Бусел… Шпак…

Мроя… Хлопец закаханы…

Цемра… Шлях дамоў…

Беларусь, ты збудавана

З беларускіх слоў! (Л. Дайнека)


Зямля мая! Прызнаюся я шчыра:

Малю свой лёс я толькі аб адным —

Сабрацца зноў у радасны свой вырай,

Каб слодыч мар адчуць нутром зямным;

Злучыцца зноў з табой, мая матуля,

Абняць цябе, шчакой прыльнуць да ран,

Да свежых ран, што свет ускалыхнулі,

I сведкай стаць, як прошласці курган (Я. Колас)


Беларусу і ў Парыжы сняцца

Белізна бяроз і сосен медзь (П. Панчанка).


Толькі птушкі могуць так любіць

Неба сінь, вясны прастор бязмежны.

Толькі ім, свабодным і бязгрэшным,

Так салодка і прывольна жыць.

Славіць дзень, зямлю і родны край

I спяваць натхнёна на ўсе грудзі.

Ну, а маладымі паміраць

За Айчыну могуць толькі людзі (Н. Гальпяровіч)


Каб пад намі зямля паплыла,

Каб вятры захадзілі над намі, —

Трэба верыць у сілу крыла

I абняць Беларусь крыламі! (Я. Сіпакоў)


У жыце,

ў буслянцы,

у кветцы,

ў траве –

жыве Беларусь.

Ж ы в е ! (А. Вольскі)


Радзімы вецер!

Ён з усіх вятроў

Мне як натхненне,

Як шчаслівы подых (Я. Янішчыц)


Я не ганю землі чужыя –

Хай іх сонца не абміне.

Толькі дзе за морам ні жыў я,

Беларусь мая снілася мне (Г. Бураўкін).


А калі не спяваць аб Радзіме,

Дык навошта наогул спяваць? (Г. Бураўкін)


Край ты наш любімы, край каханы...

Да грудзей тваіх мы сэрца тулім (К.Буйло).


Дзе ж той край залатакосы, край зялёны?..

Там, дзе Свіцязь, там, дзе Прыпяць і Ясельда... (П.Панчанка).


Бо трэба нам пакінуць

Наследнікам навек

Праўдзівую краіну

Між салаўіных рэк (П.Панчанка).


Ты радасць мая, Беларусь.

Ты гора маё і пакута

І ад цябе я ніколі

Не адцураюся,

Не адракуся! (П. Панчанка)


Не ржавее і не паддаецца пазалоце толькі адно пачуццё - Любоў: да зямлі, якую называеш Радзімай, да народа, якому служыш, і да дзяцей. якіх нарадзіў. (І. Шамякін)


Матчынай зямлі карэнні

Ніколі не адпусцяць нас. (П. Панчанка)


Мая радзіма - жытні колас,

Сінь мурагу. язміну цвет. (Е. Лось)


Быць чалавекам на зямлі

Зямля бацькоў дала мне права. (Р. Барадулін)


Усе мае думкі з табою, Айчына,

Усе мае думкі з табою, зямля! (Е. Лось)


Беларусь-радзіма, вольная старонка.

Вольным тваім далям краю не відаць. (А. Русак)


Я радасць сваю не стрымаю -

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеце няма. (А. Бачыла)


Для радзімы-маткі сіл сваіх не пашкадую. (Я. Колас)


Люблю бязмежна прадзедаў зямлю,

Руплівую і мужную краіну. (М. Лужанін)


Відаць, сама прырода нараджае музыку роднай зямлі. (І. Навуменка)


І ў марозы лютыя,

І ў такім уборы

Да чаго ж вы любыя,

Родныя прасторы! (Н. Гілевіч)


Беларусь, на ўсёй, на вялікай планеце

Свой пачэсны пасад ты даўно заняла. (П. Броўка)


Беларусь, азёрнай, і жытнёвай,

І зубрынай нараклі цябе. (К. Камейша)


Век сонцу яркаму свяціць

Над бацькаўшчынай нашай. (М. Танк)

Зямлю бацькоў я так люблю,

Што ненавідзець маю права. (Р. Барадулін)


Край мой беларускі, край!

дай мне прыгарнуцца, дай

Да твайго ляснога вераснога долу. (Н. Гілевіч)


Ты сагравала і натхняла,

Хоць ад цябе я быў здаля,

Зямля Заслонава, Купалы,

Якуба Коласа зямля. (А. Александровіч)


І пакуль нада мной наша роднае неба -

Аніякі мяне не палохае лёс. (А. Бачыла)


Беларусь! Зялёная, залатая!

Край мой светлы, што выпіў мора пакут!

Да апошняй бярозы благаслаўляю

Светлы дзень, калі я нарадзіўся тут. (У. Караткевіч)


Я думаю: які цудоўны свет і якая прыгожая наша краіна (В. Вольскі)


Пакуль сонца не згасне,

Пакуль свецяцца зоры,

Беларусь не загіне,

Будзе жыць Беларусь! (П. Панчанка)


Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. (М. Багдановіч)


Родны край, дарагая маці-Радзіма... Ты вечна будзеш свяціць для нас сваімі яснымі зорамі. узыходзіць ласкавым сонцам, звінець бадзёрай неўміручай матчынай песняй. Табе да канца жыцця мы прысвячаем свае лепшыя словы і пачуцці, свае справы і задумы. (П. Прыходзька)


Нават страціўшы зрок,

Абыйду я паўсвету,

А да родных мясцін шлях заўсёды знайду. (П. Броўка)


Шчаслівы той, хто нарадзіўся і вырас у родным краі, увабраў сваею душою чысціню крыніц, пах кветак і зямлі і неба вышыню, — радзіма ў чалавека адна, адвечная, непаўторная, як матчына песня (В.Жуковіч).


Ты, Радзіма мая далёкая,

Сустракаеш вясну свабодная,

І шумяць твае рэкі шырокія,

Абдымаюць прасторы родныя...

Дык квітней жа вясноваю ружаю,

Васількоў расквітай блакітамі,

Мая любая, ясная, мужная,

З маім сэрцам навекі злітая! (К.Буйло).


Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты - мой, я - твой: ад роду і навек (Н. Гілевіч).


Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет,

У віхры дзікім не загінеш,

Чарнобылем не зарасцеш (У. Дубоўка).


Беларусь, Беларусь – гэты зык

Палiць душу маю, як агнём.

Я не ведаю, чым ён вялiк,

Але думак не змог я аб ём.

Як пачую яго, задрыжыць

Маё сэрца, заные ў грудзях,

I балюча так робiцца жыць,

I шукаеш чагосьцi ў людзях (У. Жылка).


Радзіма мая, блаславёная, мілая,

Ты гордая ўстала прад яснай зарой... (“Маладосць”).


Ты вяскуй, Беларусь,

Ты вяскуй –

Край дубровы, бусловы,

Шпачыны…

Толькі б кожны

Ў тваім каласку

Прызнаваў за табою

Айчыну (В. Стрыжак)


І прасвечваюць нашыя сэрцы

Каліноўскі. Купала. Народ (Я. Янішчыц).


Сваёй Айчыны яснае імя,

Нібы ўласнае —

He дай запляміць...

I светлы цень буслінага крыла

Над рэкамі, дарогамі, палямі (Л. Тарасюк)


Беларусь!

Смольны бор,

Над імхамі духмяністы верас,

Вераснёвы прастор,

Што праменнямі сонца звініць.

Беларусь!

Хто любоў да цябе можа змераць?

Акіяны не маюць такой глыбіні (П. Броўка)


Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць

Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:

Што роднай нівы я мільённая часціна,

Што зоркі роднай у сэрцы мне іскрынка тліць (Я. Купала).


Зямля мая, ты – кніга непрачытана,

дар велічны скарынаўскіх радкоў.

Сялянка мудрая і працавітая

ў кароне з руж і сініх васількоў (Л. Геніюш).


Здабыты ў грозных бітвах,

Я голас свой аддаю

За мужную, працавітую

Радзіму тваю і маю (П.Панчанка).


Сню цябе, Радзіма, па начах,

Адзіную ў свеце, святую (А.Астрэйка).


Бяжыць удаль лясная гаць

З вазамі жыта залатымі.

Ах, добра як, што не спазнаць

Цябе, карміцелька-радзіма (П.Броўка).


Па сэрцы матухны-радзімы

Звяраем думы на зямлі (К.Кірэенка).


Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая (У.Караткевіч).


Я ўпершыню так далёка ад родных мясцін. І ты мне прабачыш, аміка, калі я раптам заплачу... Гэта — ад радасці, што ёсць на свеце мая пяшчотная, працавітая, мужная Беларусь! (Я.Брыль).


Нікому не дазволіць прадаць, ні заняволіць ні ўнука, ані сына край любы, край адзіны (А.Куляшоў).


Краю мой бялявы,

Краю мой любімы,

З сіняю істужкай прыдарожных хвой... (А.Звонак).


Аддаў бы я край самы райскі і дзіўны

За цень ад сасны на далёкай Радзіме (П.Панчанка).


Родны край Беларусі,

Ты, мне любы да болю!

Я цябе не зракуся,

Нізашто і ніколі (Н.Гілевіч).


Я сінявокім краем ганаруся, куды б вандроўны вецер ні паслаў (С.Панізнік).


Пакуль будуць гуслі звінець

На Нёмне сінім, на чыстай Дзвіне, —

Руні нашай вясной зелянець,

Дочкам нашым жаніхоў мець,

Хлебу духмянаму быць на стале,

Роднаму слову з намі сталець (С. Законнікаў)


«На Беларусі Бог жыве» —

Так кажа мой просты народ (У. Караткевіч).


Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая! (У. Караткевіч)


Мілая, любая, родная

Зямля абяцаная,

Белая — значыць свабодная,

Незваяваная (А. Лойка).


Родны кут! Ты — надзея мая,

дзiвасiл,

I мая дарагая святыня (П. Прануза).