Вячаслаў Адамчык

Балада Вячаслава Адамчыка

(1.11.1933–7.08.2001)

…А Бацькаўшчына родная, як кроў,

Што праз бінты, як– межы, праступае,

І пры чужых чужою не бывае

Зямля, дзе ты свой шлях і крыж знайшоў,

Дзе кожны крок твой, як да Бога крык,

Што мы жывём і будзем жыць у свеце,

Дзе нашы хаты, замкі, Храмы й вецер

Таксама наш, бо ён да нас прывык

І для яго цяпер няма мяжы,

І камень, што нязрушаны, не зрушыць

Ніхто, бо гэты камень з нашых душаў,

Ён Беларуссю нашаю ляжыць

Сярод Еўропы, у якой твой крыж

У травах не губляецца, світае,

Бо наша Бацькаўшчына-нам святая

І ты ў яе душы, як зніч, гарыш… (В. Шніп)