Кніга, веды, школа

Выказванні пра кнігу, веды, школу

Кожны з нас памятае прачытаную ў юнацтве першую кнігу. (Я. Скрыган)


А наогул я люблю чытаць. (І. Шамякін)


Я вярнуўся дадомы з прывычкай многа чытаць. (К. Чорны)


Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі магутныя дзяржавы. а кніга - вялікае цуда, створанае чалавечым розумам, - жыла, хвалявала сэрцы, абуджала думку. (С. Александровіч)


Бясследна нішто не міне,

Гісторыя слова адродзіць.

Ты — мост,

па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

Мільгаюць старонкі твае —

I мы размаўляем з вякамі,

I продак да нас дастае

Радкамі, нібыта рукамі.

Учора і сёння —

Штодня —

У люты мароз і ў адлігу

Стварае людская радня

Жыцця непаўторную кнігу.

Мы пішам адменным пяром,

Што ўручана родным народам.

Пілот у нябёсах —

крылом,

Араты на полі —

нарогам.

Мы — словы такога пісьма,

Якое ў вяках не сатрэцца.

Ты — мост,

па якім нездарма

Іду я з патомкам сустрэцца.(П. Макаль)


Асвета ёсць першай прыступкай, як фізічнага, гэтак аднолькава і маральнага паляпшэння побыту (В. Дунін-Марцінкевіч).


Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы (Ф. Скарына).


Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя (У. Караткевіч).


Сярод хаты -

Стол для частунку, для бяседы,

А на сцяне - рог паляўнічы

І стрэльбіна старога дзеда,

І побач - з кнігамі паліца.

Я ўзяў адну, без пераплёту,

Відаць, шмат па руках хадзіла,

Відаць, чыталася з ахвотай...

"Мой родны кут, як ты мне мілы.." (М. Танк)


Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей (В. Дунін-Мірцінкевіч).


Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,

Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,

Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай

I воску з ладанам прыемны пах пачуў. (М. Багдановіч)


З паглядам,

дзе мары вялікія спелі,

жаданні —

пасобіць айчыне хоць крышку,

каб ластаўкай

родныя словы запелі,

і родныя словы,

і першыя кніжкі. (М. Дукса)


Казалі, — рукапісы не гараць,

А я аднойчы бачыў, як гарэлі

У печы Галубковы акварэлі,

Як вершы адпраўлялі паміраць,

Сагрэтыя яшчэ жывым дыханнем,

I ласкаю, і трапяткім каханнем,

А кажуць, — рукапісы не гараць. (С. Грахоўскі)


Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць,

Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.

Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,

І першы іхні змысл пайме не кожны. (У. Жылка)


Кніга – набытак… І унікальны,

вопыт духоўны, наш скарб на зямлі;

кніга – знак сакраментальны,

каб мы мову шанавалі,

край свой бераглі!.. (М. Курыла)


Старая кніга. Яна звонку –

Нібы чароўная скарбонка:

Па верхнім вечку з цёмнай скуры

Ідуць арнаменты, фігуры (Л. Сільнова)


Бывай, гаманлівае звонкае лета!

Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.

Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.

Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу (П. Прануза).


Вучыся, нябожа, вучэнне паможа

Змагацца з нядоляй, няволяй (Я. Купала).


Няма, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве (К. Каліноўскі)


Навука – свет, які выклікае павагу (І. Мележ)


Трэба многа ўсім вучыцца,

Трэба многа ведаў мець, -

Можна свету таямніцы

Толькі з імі зразумець. (К. Крапіва)


Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову (Я, Брыль)


Усялякае Слова, Богам натхнёнае, – карыснае! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае (Ф. Скарына).


Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія (Я. Колас)


А сягоння верасень.

Дзверы зноў адкрыў.

І гасцінна, ветліва

Запрашае нас

З адпачынку летняга

У любімы клас. (Н. Гілевіч)


Народ без школы ў роднай мове дзічэе (Б. Тарашкевіч).


Аснова нацыянальнага адраджэння кожнага народу – яго родная школа (Б. Тарашкевіч).