Ведай

Шаноўныя госці сайта!

У сувязі з тым, што Гугл часова прыпыняе працу з воблачнымі тэхналогіямі на тэрыторыі Беларусі, большая частка спасылак можа не працаваць. Зараз праводзіцца перанос даных у іншыя воблакі. Даруйце, калі ласка, але гэта можа заняць даволі многа часу.

У гэтым полі будзе публікавацца спіс старонак па меры іх гатоўнасці.

"Анлайн-практыкаванні"

Вітаем вас на старонках сайта "Ведай"!

"Ведай" - гэта рэсурс для вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў-моваведаў.


Тут вы зможаце знайсці шмат карыснай інфармацыі па беларускай мове і літаратуры: гульні і анлайн-практыкаванні, стужкі часу. Тут можна спампаваць слоўнікі, дапаможнікі і дадатковыя матэрыялы па навучальных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

На сайце маецца вялікая колькасць відэаматэрыялаў і аўдыякніг, а таксама багатая бібліятэка мастацкай літаратуры.

Абавязкова наведайце старонкі з літаратурнымі картамі: тут вы даведаецеся, хто з беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў беларускай культуры нарадзіліся ў вашым горадзе ці раёне.

Хто з выдатных беларускіх дзеячаў нарадзіўся з вамі ў адзін дзень? Не забудзьце завітаць на старонку "Літаратурны каляндар", дзе пазнаеце цікавыя факты з культуры і гісторыі Беларусі.

Для вас таксама падрыхтаваны старонкі з воблакамі слоў і рэбусамі,

Зазірніце на старонкі "Словы пра творцаў" і "Выслоўі": там размешчаны цытаты беларускіх майстраў слова.

Аўтар сайта - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хальчанскай базавай школы Мігаль Алена Генадзьеўна.