БАРЭЛЬЕФ
ВАЛЕРЫЯ ЎРУБЛЕЎСКАГА
БАРЭЛЬЕФ
ВАЛЕРЫЯ ЎРУБЛЕЎСКАГА
НАЗВА:
барэльеф Валерыя Ўрублеўскага
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Жалудоцкі сельсавет, гарадскі пасёлак Жалудок.
АПІСАННЕ:
Барэльеф усталяваны ў 1971 годзе на будынку Жалудоцкай сярэдняй школы, якой у год 100-годдзя Парыжскай камуны было прысвоена імя славутага земляка.
Аўтар твору - скульптар В.Б.Пятраеў. Такі ж самы барэльф быў размешчаны ў 1971 годзе на адным з жылых дамоў па вуліцы Валерыя Ўрублеўскага ў Гродна.
У школьным музей таксама захоўваецца бюст Валерыя Ўрублеўскага. Верагодны аўтар твора - скульптар Алесь Ліпень.