СІНАГОГА Ў
РАЖАНЦЫ
СІНАГОГА Ў
РАЖАНЦЫ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1928-1930 гады
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
мадэрн
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Верагодна, яўрэі ў Ражанцы з'явіліся ў ХVII стагоддзі. З пісьмовых крыніц вядома, што ў 1847 годзе тут стала пражывала больш за дзве сотні іўдзеяў. У канцы ХІХ стагоддзя іх колькасць амаль дасягнула 550 чалавек, што складала каля 70% насельніцтва мястэчка.
Сярод вядомых яўрэяў, якія маюць дачыненне да Ражанкі, варта адзначыць знакамітага амерыканскага танцора, харэографа і пастаноўшчыка мюзіклаў Джэрома Робінса, бацька якога Гершэль Рабіновіч паходзіў з Ражанкі.
У пачатку ХХ стагоддзя ў Ражанцы меліся два драўляных бейт-мідрашы і сінагога. У выніку вялікага пажару ў 1927 годзе абодва бейт-мідрашы згарэлі. У 1928 годзе пры фінансавай дапамозе землякоў, якія эмігравалі у Злучаныя Штаты, масцовая абшчына пачала будаўніцтва мураванага бейт-мідраша. У 1930 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку.
У Другую ўсясветную вайну яўрэйскае насельніцтва Ражанкі было скіравана нацыстамі ў Шчучынскае гета, і амаль цалкам знішчана ў маі 1942 года.
У пасляваенны час ў будынку сінагогі размяшчаліся ўстановы культуры (клуб, Дом культуры). Пасля ўзвядзення новага будынку Дома культуры аб'ект некаторы час не выкарыстоўваўся.
У 1998 годзе будынак рашэннем райвыканкама быў перададзены на патрэбы мясцовай праваслаўнай супольнасці. Пасля грунтоўнай перабудовы ў верасні 2004 года ён быў асвечаны як царква ў гонар Раства Хрыстова.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org