ЦАРКВА СВЯТОГА МІКАЛАЯ
Ў НАРАШАХ
ЦАРКВА СВЯТОГА МІКАЛАЯ
Ў НАРАШАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1879 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Царква знаходзіцца паміж вёскамі Нарашы і Глыбокае. Першапачаткова прыход адносіўся да вёскі Глыбокае. Драўляная царква Святога Мікалая ў Глыбокім (Глэмбокім) упершыню ўзгадваецца ў візітацыі 1681 года.
У Гродзенскім архіве захавалася датаванае 1834 годам прашэнне глыбоцкага святара аб перадачы на карысць царквы касцёла скасаванага ўладамі кляштара францішканаў у Шайбакполі.
23 верасня 1879 года была пасвечана новая мураваная царква. Яна была пабудавана на новым месцы, а старая драўляная царква існавала да пачатку ХХ стагоддзя.
02.08.2016 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай епархіі