ЦАРКВА АПОСТАЛА
ІААНА БАГАСЛОВА
Ў ДЭМБРАВА
ЦАРКВА АПОСТАЛА
ІААНА БАГАСЛОВА
Ў ДЭМБРАВА
ЧАС ПАБУДОВЫ:
30-я гады ХХ стагоддзя;
перавезена на новае месца ў 1993 годзе.
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
традыцыйная беларуская драўляная архітэктура
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першыя пісьмовыя звесткі пра царкву ў Дэмбрава ўтрымліваюцца ў візітацыі 1696 года.
У 1830 годзе была пабудавана новая драўляная царква.
У 1834 годзе на патрэбы уніятаў быў перададзены мураваны будынак касцёла.
У 1886 годзе ў мястэчку было 2 царквы, аднак, у пачатку ХХ стагоддзя драўляны храм ужо не існаваў.
У 30-я гады ХХ стагоддзя быў пабудаваны храм у вёсцы Завалкі, які ў савецкія часы быў зачынены.
У 1993 годзе адбылося пасвячэнне царквы, перавезенай з Завалкоў у Дэмбрава.
У пачатку ХХІ стагоддзя храм перажыў рэнавацыю: былі заменены купалы з крыжамі, перакрыты дах, устаўлены новыя вокны, фасад абшыты драўлянай "вагонкай".
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі