ЧАС ПАБУДОВЫ:
1749 год;
рэканструяваны ў 1880 годзе (надбудавана вежа)
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
традыцыйная беларуская драўляная архітэктура з рысамі барока
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першы драўляны касцёл быў збудаваны ў 1480 годзе, наступны – у 1670 годзе.
У 1749 годзе з фундацыі маршалка ігуменскай шляхты Станіслава Прушынскага збудавалі новы драўляны касцёл.
У 1864 годзе святар Ян Кажанеўскі за падтрымку паўстання быў прыгавораны да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена на 12 гадоў катаргі.
У інтэр’еры храма вылучаюцца тры багата аздобленыя разбяныя алтары з дрэва, выкананыя ў стылі ракако.
У касцёле знаходзіцца ўнікальны барочны арган с фігуркамі анёлаў, якія могуць рухацца.
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь