Лялька.by

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

                                            Я.Купала

Аб праекце

Радкі знакамітага твора народнага паэта Беларусі Янкі Купалы былі і застаюцца наказам будучым пакаленням ад продкаў. Сапраўды, наша культура,  традыцыі  і абрады засталіся нам для таго, каб мы змаглі не толькі іх захаваць, але і прымножыць, развіваючы разнастайныя аспекты матэрыяльнага і нематэрыяльнага багацця беларускага народа.

Захаванне спадчыны цэлага народа складаецца з асабістага ўкладу кожнага грамадзяніна краіны і пачынаецца ўжо з маленства: мы ўвасабляем сябе часткай грамадства, заахвочваемся вывучэннем роднай мовы і літаратуры, цікавімся традыцыямі і культурай. Аднак пытанне выхоўвання навучэнца сапраўдным патрыётам сваёй краіны было і застаецца актуальным у сучасным грамадстве. Таму асноўным накірункам работы кожнай установы адукацыі можна лічыць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, заснаванае на далучэнні дзіцяці да культурнай спадчыны ва ўсіх яе праяўленнях і развіцці гістарычнай памяці.